[Бацька:] Вакол нас ворагаў хоць гаць гаці. Яны толькі таго і чакаюць, каб на нас зноў хамут усцягнуць (Я.Бяганская. Далёка на Поўначы).
Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння гаць гаціць, дзе гаціць абазначае ‘рабіць гаць, пракладаць дарогу цераз балота ці гразкае месца’, а гаць - ‘насціл з бярвення, галля, ламачча; грэбля’. На такі насціл нярэдка ішло вялікае мноства рознага матэрыялу.