Палажка адразу прымоўкла - ведала Антонаў характар: калі ўжо задумае што, дык назад не заверне, хоць кол на галаве чашы (М.Даніленка. Сініца ў руцэ).
У аснове фразеалагізма - нерэальны вобраз, заснаваны на гіпербале, на ўяўленні аб вельмі моцнай галаве, якую нічым не праб'еш. Параўн. прыметнік цвердалобы ‘вельмі ўпарты’.