Яму [Антушкову] было важна закрыць па ўсіх паказчыках год, а там хоць патоп (В.Супрунчук. Жывеш толькі раз).
Лічаць, што выраз пасля нас хоць патоп належыць франц. каралю Людовіку XV (1710-1774). У часы яго праўлення амаль уся ўлада была ў руках фаварытак. Калі яму аднойчы паведамілі пра цяжкае эканамічнае становішча ў краіне і пагрозлівае нарастанне пратэсту народных мас, то разбэшчаны дэспат нібыта сказаў: «Манархія пратрымаецца, пакуль мы жывыя, а пасля нас хоць патоп». Паводле іншых крыніц, фраза прыпісваецца фаварытцы гэтага караля маркізе Пампадур. Яна сказала яе ў 1757 г., каб суцешыць караля пасля паражэння яго войск.