У каго дзесяць якіх дзесяцін ці, скажам, чатырнаццаць, як у мяне, таму няўпраўка, таму хоць разарвіся (П.Галавач. Праз гады). А кабыла Андрэева - важная кабыла! Не скора такую цяпер набудзеш. Чалавеку цяпер проста хоць ты разарвіся з жалю (К.Крапіва. Мядзведзічы).
Узнік, відаць, на вобразнай аснове фразеалагізма разрывацца на часткі і сэнсава суадносіцца з ім у сваім першым значэнні.