Хочаш не хочаш. Агульны для ўсходнесл. м. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н.

Каб магла, яна [Надзя] б і ні адзіную хвіліну не асталася тут. Але, хочаш не хочаш, трэба ж адбыць гэты цяжкі абавязак... (М.Лынькоў. Векапомныя дні).

Відаць, утвораны па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам воляй-няволяй, які з'яўляецца калькай з лац. м. (volens nolens).

Паведаміць пра недакладнасьць