вішня , садова-ягаднае дрэва з цёмна-чырвонымі костачкавымі пладамі.

вішня ж. — агульн. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Верас, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Янкова, Станкевіч, Дабравольскі, Растаргуеў, Каспяровіч, Мат. апыт.),
вішні мн. — агульн. (Янкова, Мат. апыт.),
вішні мн. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.),
вішніна ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
вішанне ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
вішанька ж. памянш. — агульн. (Станкевіч, Мат. апыт.),
вішанька-зеляпуха ж. 'недаспелая вішня' — Гом. р. (НЛГ),
вішанка ж. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі, Кісялеўскі);
вішаннік м. 'вішнёвы сад' — Смален. р. (Дабравольскі).

Паведаміць пра недакладнасьць