вяз , лісцёвае дрэва з буравата-карычневай карой, якая адстае вузкімі доўгімі палосамі.

вяз м. — агульн., акрамя паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Верас, Варлыга, Шатэрнік, Станкевіч, Янкова, Дабравольскі, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
вязіна ж. — Віц. р., Дзятл. (Каспяровіч, СПЗБ),
кавяза ж. — Кліч. (ЖС),
бераст м. — Брэст. (ТС, Кісялеўскі, Ластоўскі),
лём м. — Маг. р., Гом. р. (Кісялеўскі),
ільмак м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
габіна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
дрохі мн. — Малад. (СЦБ).

Паведаміць пра недакладнасьць