вярба , дрэвавая і кустовая расліна з разложыстымі гнуткімі галінамі і вузкім лісцем.

дрэвавыя віды:
вярба ж. — агульн. (ДАБМ, СПЗБ, ТС, ГЧ, Бялькевіч, Кісялеўскі, Каспяровіч, Шатэрнік, Верас, Сл. Гарадз., Сцяшковіч, Растаргуеў, Станкевіч, Мат. апыт.),
вярбіна ж. — Віц. р., Чэрв. р., Драг., Стол. (ТС, Каспяровіч, Шатэрнік, Мат. апыт.),
верба ж. — паўн.-усх. д., Смален. р. (ДАБМ, СПЗБ, СЦБ, ТС, ГЧ, Бялькевіч, Дабравольскі, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
вербіна ж. — Гом. р. (Мат. Гом., НЛГ),
вербачка ж. памянш. — Дзятл. (Сцяшковіч),
бярба ж. — Шчуч. (СПЗБ),
ярба ж. — Навагр. (З нар. сл., Мат. апыт.);

хмызняковыя, кустовыя, паўкустовыя віды:
іва ж. — усх.-маг. р., Слон., Жытк. (Юрчанка, ТС, ЭСБМ, Мат. апыт.),
івіна ж. — Маг. р., Гарадз. р., Навагр., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Насовіч, Кісялеўскі),
івінка ж. памянш. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
івенька ж. памянш. — Маг. р. (Насовіч),
лаза ж. 'разнастайныя кустовыя віды вярбы' — агульн. (СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, Каспяровіч, Шаталава, ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
лоза ж. — Стол., Жытк. (ТС),
лозанька ж. памянш. — Маг. р. (Насовіч),
лозенька ж. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
лузка ж. памянш. — Нараўл. (Мат. Гом.),
лазіна ж. 'куст ці галіна лазы' — агульн. (СПЗБ, Каспяровіч, Янкоўскі, Мат. апыт.),
лазіна ж. — Брасл., Паст., Іўеў. (СПЗБ),
лазініна ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
лазіца ж. 'дробная і тонкая лаза' — Маг. р. (Насовіч, ЭСБМ),
лазачок м. — Гарадз. р. (Федароўскі, ЭСБМ),
белая лаза, лаза белая — Віц. р., Стол. (ТС, Каспяровіч),
глухая лаза — Стол. (ТС),
ніцая лаза — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
ніцалаза ж. — Мен. р., Чэрв. р. (Шатэрнік, Кісялеўскі, Станкевіч),
ніцлаза ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, ЭСБМ),
лаза ніцая — Віц. р., Маг. р., Чэрв. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Варлыга, Станкевіч),
ніцалоззе н. зборн. — Чэрв. р. (Станкевіч),
луціца ж. 'добрая лаза' — Лоеў. (Янкова),
блінда ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
мышалоз м. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
ветла ж. 'белая вярба' — Стол., Жытк., Маз. (ТС, Мат. Гом., ЭСБМ),
вецёлка ж. памянш. — Жытк. (ТС),
белая ветла 'белая вярба' — Стол. (ТС),
пескавая ветла 'белая вярба, якая расце на пяску' — Жытк. (ТС),
вётла ж. — Маз. (Мат. Гом., ЭСБМ),
вятліна ж. — Пін. (ДСБ, ЭСБМ),
віхла ж. — Малад., Іўеў., Карэл., Свісл. (СПЗБ, СЦБ),
вісла ж. 'ніцая вярба' — Паст., Мядз., Вілен. р. (СПЗБ, СЦБ),
загранічная вярба 'вярба з чырванавата-жоўтай карой на маладых галінках' — Драг. (Мат. апыт.),
ракіта ж. (на большай частцы тэрыторыі Беларусі так называюць расліну, якая мае кустова-дрэвавы характар; на поўдні — гэта нізкі куст з тонкімі гнуткімі галінкамі і вузкім лісцем) — агульн. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
ракіціна ж. — Іўеў., Старадарож., Свісл., Ветк. (СПЗБ, Шаталава, Мат. Гом.),
ракітнік м. 'ніцая лаза' — Паням. р. (Верас),
жылвіца ж. — Брасл., Латгал. р. (СПЗБ),
жулвіца ж. — Брасл. (СПЗБ),
жульіца ж. — Латгал. р. (СПЗБ),
жылвіць ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
жылвічына ж. — Брасл. (СПЗБ),
жылвічнік м. — Латгал. р. (СПЗБ),
зяновец м. — Мен. р. (Кісялеўскі),
заноўнік м. — Мен. р. (Кісялеўскі),
малакіта ж. — зах.-пал. г. (ЭСБМ, НЛ),
молаж ж. — Нараўл. (ГЧ),
мурава ж. — зах. з. (Яшкін),
ракаўнік м. — Стол. (ТС),
шаўлюга ж. — мясц. (Ластоўскі),
шалюга ж. — мясц. (Ластоўскі),
шылег м. — Лоеў. (Янкова),
шылега ж. — Маз. (З нар. сл.),
шыльга ж. — Браг. (Мат. Гом.),
шылега ж. — Петр., Ельск., Лоеў. (Мат. Гом.),
шыляга ж. — Петр., Ельск., Лоеў. (Мат. Гом.),
шыгалле н. зборн. — Карм., Гом. (Мат. Гом.),
сілега ж. — Пін., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, ДСБ),
сіляжына ж. 'адзін куст' — Стол. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць