груша (ігруша), фруктовае дрэва з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса.

груша ж. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., паўдн.-усх. з., спарадычна астатняя тэрыторыя (АЛА, СПЗБ, ТС, Верас, Кісялеўскі, Сцяцко, Сцяшковіч, Ластоўскі),
грушачка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
грушыца ж. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
грушка ж. — Воран., Слон., Берасц., Драг., Жытк. (АЛА, ТС, Мат. апыт.),
грушына ж. — Рас., Брасл., Гарад., Беш. (АЛА),
ігруша ж. — асн. мас. г., Смален. р. (АЛА, СПЗБ, Верас, Кісялеўскі, Насовіч, Шатэрнік, Бялькевіч, Каспяровіч, Дабравольскі, Янкоўскі, Станкевіч),
ігрушка ж. — Маг. р. (АЛА, Насовіч, Бялькевіч, Станкевіч),
ігрушына ж. — паўн. р., Мен. р., Бабр. (АЛА, СЦБ, Каспяровіч),
дуля м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дулька ж. памянш. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дулька ж. памянш., дулёчка ж. памянш. 'невялікая прадаўгаватая груша' — Маг. р. (Насовіч),
дуліна ж. — Віц. р. (Каспяровіч);

гатункі грушы:
баба ж. 'груша-бэра' — Мядз., Бых., Зэльв., Жытк. (СЦБ, ЖНС, ТС, НЛ, ЭСБМ, Сцяцко),
бэра ж. — Слуц., Люб., Драг. (Мат. апыт.),
дуля ж. — асн. мас. г. (СПЗБ, ТС, АЛА, Насовіч, Шатэрнік, Бялькевіч, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Мат. мен.-мал., Янкоўскі, Янкова, Станкевіч, Юрчанка, Мат. апыт.),
дуля ж. 'вялікая прадаўгаватая груша' — Маг. р. (Насовіч),
дулька ж. — Мсцісл., Крыч. (АЛА, Юрчанка),
дулька ж. памянш., дулёчка ж. памянш. 'невялікая прадаўгаватая груша' — Маг. р., Чэрв. р. (Насовіч, Шатэрнік),
дуліна ж. — спарадычна паўн.-усх. д. (АЛА, Каспяровіч, Юрчанка, Мяц., Станкевіч),
дулёўка ж. 'невялікая даўгаватая груша' — Мсцісл., Жытк. (ТС, Юрчанка),
дуляваха ж. — Жытк., Лоеў. (ТС, Янкова),
паўдулька ж. 'груша з буйнымі пладамі' — Ушацк. (НЛ),
гліва ж. — Маг. р., зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў),
баба ж. 'груша бэра' — Зэльв., Жытк. (ТС, Сцяцко),
вінёўка ж. 'познія кісла-салодкія грушы' — Браг. (Мат. Гом.),
віноўка ж. — Навагр. (Мат. апыт.),
віслуха ж. — зах.-пал. г. (ЭСБМ),
вашыўка ж. — Лельч. (ЖС),
гнілка ж. 'гатунак грушы-дзічкі' — Гарадз. р. (Сцяшковіч),
гнілка ж. 'падгнілая груша' — сярэд.-бел. г., паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (СПЗБ, НЛГ, СЦБ, З нар. сл., Мат. Гом., Янкова, Цыхун, Мат. апыт.),
гнілушка ж. — Чэрв. (СПЗБ),
гніліца ж. 'плод дзікай грушкі' — Жытк. (ТС),
грушыца ж. 'гатунак ранніх груш' — Гом. р. (НЛГ),
давуха ж. 'даўкая груша' — Жытк. (ТС),
дзевіца ж. 'гатунак летніх вялікіх чырвонабокіх груш' — Бых. (ЖНС),
дзікая груша 'дзічка' — Навагр. (Мат. апыт.),
дзічка ж. 'груша-дзічка' — агульн. (ГЧ, Мат. апыт.),
жаўтушка ж. 'жоўтая спелая груша' — Стол. (ТС),
жаўтырка ж. 'жоўтая салодкая прадаўгаватая груша' — Люб. (Мат. апыт.),
зімавуха ж. 'гатунак позніх груш' — Жытк. (ТС),
зімуха ж. 'гатунак позніх груш' — Стол. (ТС),
іллінка ж. 'гатунак груш, якія паспяваюць к Ілліну дню' — Маг. р. (Насовіч, Юрчанка),
камяніца ж. 'гатунак груш з цвёрдай сярэдзінай' — Жытк. (ТС),
камянка ж. 'гатунак груш з цвёрдай сярэдзінай' — Стол. (ТС),
касцянка ж. 'гатунак груш, у якіх многа дробненькіх костачак' — Гом. р., Дзярж., Гл. (СПЗБ, Янкоўскі, Кісялеўскі),
крымка ж. — Лоеў. (Мат. Гом.),
лежанка ж. 'груша, якая пэўны час ляжала' — Гом. р. (НЛ., ЖНС),
лесавушка ж. 'лясная дзікая груша' — мясц. (Станкевіч),
лясоўка ж. 'лясная дзікая груша' — Карэл. (Сл. Гарадз.),
лімонка ж. — Браг. (Мат. Гом.),
малгажатка ж. — Нараўл. (Мат. Гом.),
мучанка ж. — Мядз. (СЦБ),
памаранчоўка ж. — Гарадз. р., Брасл. (Сцяшковіч, СПЗБ, ЭСБМ),
паненка ж. — Стол. (ТС),
панна ж. — Жытк., Калінк., Нараўл. (ТС, Мат. Гом., ЭСБМ),
рабеніца ж. — Жытк. (ТС),
рэпанка ж. 'гатунак груш сярэдняй велічыні' — Жытк. (ТС),
сапяжанка ж. — Віц. р., зах.-бран. р., Сен., Дзятл., Гл. (Сл. Гарадз., Каспяровіч, Янкоўскі, Растаргуеў, Станкевіч),
сапяжынка ж. — Маг. р. (Насовіч),
смалянка ж. 'гатунак асенніх груш' — Жытк., Лоеў. (ТС, Мат. Гом.),
спасаўка ж. 'гатунак груш, якія паспяваюць у спасаўку' — Мёр., Жытк. (ТС, ЖНС),
спасоўка ж. — Карэл. (З нар. сл.),
хунтоўка ж. 'гатунак вялікіх салодкіх груш' — Стол., Лельч., Нараўл., Добр. (ТС, Мат. Гом.),
цукроўка ж. 'невялікая салодкая круглаватай формы груша' — Люб. (Мат. апыт.),
цытрынаўка ж. 'невялікая салодкая круглаватай формы груша' — Драг. (Мат. апыт.),
цэнтрыкоўка ж. — Навагр. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць