сліва , фруктовае дрэва з пладамі ліловага або жоўтага колеру з костачкай у сярэдзіне.

сліва ж. — асн. мас. г. (АЛА, ТС, Кісялеўскі, Шатэрнік, Бялькевіч, Сцяшковіч, Мат. Гом., Янкова, ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
сліўка ж. — паўн.-усх. д., зах.-пал. г., Слон. (АЛА, ДСБ, Мат. апыт.),
слівіна ж. — усх. з. (АЛА, Каспяровіч, Мат. Гом.),
слівачка ж. памянш. — агульн. (Насовіч, Мат. апыт.);

віды сліў:
бялосліўка ж. 'сліва з белымі пладамі' — Мсцісл. (Юрчанка),
вадзянка ж. 'вялікая сакавітая сліва' — Дзятл., Слон. (Сл. Гарадз., Сцяшковіч, Мат. апыт.),
вянгера ж. — Стол., Жытк. (ТС),
вянгерка ж. — Лід., Драг., Жытк. (ТС, Сл. Гарадз., Мат. Гом., Мат. апыт.),
вангерка ж. — Гарадз. р. (ТС, Сцяшковіч, Цыхун, Мат. апыт.),
вангэркі мн. — Навагр. (Мат. апыт.),
ангерка ж. 'сліва з буйнымі пладамі' — Стол. (ТС),
гліва ж. 'сліва з буйнымі пладамі' — Стол. (ТС),
жасцёр м. 'калючая дзікая сліва' — Віц. р. (Кісялеўскі),
жасцяліна ж. 'калючая дзікая сліва' — Стол. (ЛП),
картафлянка ж. 'сліва з чырвонымі пладамі' — Навагр. (Мат. апыт.),
касцянка ж. 'сліва з дробнымі пладамі' — Дзятл., Слон. (Сцяшковіч, Мат. апыт.),
краснасліва ж. — Жлоб., Буда-Каш. (Мат. Гом.),
морва ж. 'чарнасліў' — Свісл. (Сл. Гарадз.),
налівайка ж. 'жоўтая сакавітая сліва' — Лід. (Сл. Гарадз.),
ранклёд м. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
сліва чорная 'калючая сліва' — Лельч. (ЛП),
чарнасліў м. — Жытк. (ТС),
чарнасліўка ж. — Маст. (Сл. Гарадз.),
шыпшына ж. 'калючая сліва' — Віц. р. (Кісялеўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць