ажына , паўкустовая ягадная расліна з калючымі сцябламі і чорнымі спажыўнымі ягадамі-шматкасцянкамі з шызым налётам.

ажыны мн., ажына ж. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., усх.-маг. р., спарадычна іншыя рэгіёны (ЛАБНГ, СПЗБ, АЛА, ЛП, ТС, ГЧ, Насовіч, Верас, Бялькевіч, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
жыны мн. — Калінк. (ЛАБНГ),
важыны мн. — Драг., Стол., Лельч., Ельск. (ЛАБНГ),
гажыны мн. — Драг., Лельч., Маз. (ЛП, ЛАБНГ),
ажыннік м. — Гарадз. (Кісялеўскі),
яжыны мн. — зах.-пал. г., Гарадз. р., Чэрв. (ЛАБНГ, АЛА, ЛП, СПЗБ, Мат. апыт.),
яжына ж. — Маст., Берасц. (Сл. Гарадз., Кісялеўскі),
ажавіна ж., ажавіны мн. — паўн.-зах. з., Мен. р., Чэрв. р., Кругл. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, НС, Мат. апыт.),
ажэвіны мн. — Мен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Шатэрнік, Кісялеўскі),
аржавіны мн. — спарадычна паўн. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
яжавіна ж. — Віц., Дзярж., Маз. (ЛАБНГ),
яжавіннік м. — Пух. (СЦБ),
жавіны мн. — усх. з., Гарадз. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч, Сл. Гарадз., Юрчанка, ЖС, ЭСБМ, Верас, Кісялеўскі, Растаргуеў, Мат. апыт.),
жавіна ж. — усх. з., зах.-бран. р., Мен., Лельч. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС, Мат. Гом., ЭСБМ, Каспяровіч, Кісялеўскі, Юрчанка, Растаргуеў),
жавіна ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
жавіннік м. — Бярэз. р., Маг. р. (СЦБ, Кісялеўскі),
ажавіка ж. — Леп. (Мат. апыт.),
жавікі мн. — Гом. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
ажэўні мн. — Гарадз. (Кісялеўскі),
сербаліны мн. — Віц. р. (ЛАБНГ, АЛА, Станкевіч),
сербалін м. — Віц. р. (Каспяровіч),
чурбаліна ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
шчарбаліна ж. — Віц. р. (Каспяровіч.),
скарбарыха ж. — Гарадз. (Кісялеўскі),
сурмаліны мн. — Пол., Шум. (ЛАБНГ, Станкевіч),
сурмаліна ж. — Гарад. (ЛАБНГ, НЛ),
чорныя маліны — Гарадз., Зэльв., Берасц. (ЛАБНГ, Верас, Кісялеўскі),
чорная маліна — Паст., Астр. (ЛАБНГ),
мядзведзіны мн. — Берасц., Жаб., Кобр., Малар. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ, ДСБ, ЭСБМ),
мядзведзіна ж. — Берасц., Малар. (ЛАБНГ),
вядзьмедзіны мн., вядзмедзіна ж. — Берасц. (АЛА, ДСБ),
медзвядзі мн. — Петр. (ЛП),
камы мн. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, Сцяшковіч, Шаталава),
камоўнік м. — Смарг. (Шаталава),
камочнік м. — Смарг. (Шаталава),
каманіца ж. — Смал. (ЭСБМ),
маржэвіны мн. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
квасліны мн. — усх.-пал. р. (ЛП, ТС),
кісліцы мн., кісліца ж. — Жытк. (ТС),
варонні вочкі — Леп. (Мат. апыт.),
дуброўка ж. — Віц. (Кісялеўскі),
жучкі мн. — Стол. (ЛП),
стругвіна ж. — Жытк. (ТС),
ягады мн. — Жытк. (ТС);

віды ажын:
мядзведзікі мн. 'ажыны сіняватага колеру' — Маз. (ГЧ),
сінюхі мн. 'ажыны сіняватага колеру' — Стол. (ТС),
чорная ажына 'ажыны з цемнаватым колерам ягад' — Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць