амела, кустовая вечназялёная расліна з белымі ядавітымі ягадамі; паразітуе на дрэвах.

амяла ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, ЭСБМ, Мат. апыт.),
амела ж. — Гарадз. р. (ЭСБМ, ЛАБНГ, АЛА, Сцяшковіч),
імяла ж. і н. — Паням. р., Кам. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ),
імяла ж. — Шум. (СПЗБ),
імала ж. — Лун. (ЛАБНГ, АЛА),
вяха ж. — усх.-пал. р. (ТС),
веха ж. — Лельч. (НЛ),
кукла ж. — Кліч. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС),
лапкі мн. — усх.-пал. р. (ЭСБМ),
барвенак м., бярвенак м., бервянок м. — Жытк. (ТС),
вянок м. — Карэл. (ЛАБНГ, АЛА),
зюмазялён м. — Рэч. (ЛАБНГ),
калёсы мн. — Рэч. (ЛАБНГ, АЛА),
каўтун м. — Драг. (ЛАБНГ, АЛА),
калтун м. — Вілен. р. (СПЗБ),
памяло н. — Бяроз. (ЛАБНГ, АЛА),
раса ж. — Стол. (ЛАБНГ),
ябраць ж. — Акц. (ЛАБНГ, АЛА),
ямёла ж. — Смарг. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць