брызгліна, кустовая расліна з голымі або ў густых бародаўках галінкамі і зеленавата-жоўтымі дробнымі кветкамі.

брызгліна ж. — мясц. (ЭСБМ),
бразгуліна ж. — Гарадз. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭСБМ),
брызгуліна ж. — Вілен. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
брызгеліна ж. — Берасц. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
брузлявіна ж. — Берасц. (ЭБ),
брузлевіна ж. — мясц. (ЭБ),
бружлявіна ж. — Маг. р. (Кісялеўскі),
бруслявіна ж. — Лельч. (ЖС),
брузглявіна ж. — мясц. (ЭПБ),
бразкаліна ж. — Жытк. (ТС),
брусляніна ж. — Жытк. (ТС),
брушляніна ж. — Жытк. (ТС),
бярліна ж. — Навагр. (Сцяшковіч),
брызіна ж. — Пух. (СЦБ),
браздзельнік м. — мясц. (ЭПБ),
бружнеўнік м. — Мен. р. (Кісялеўскі, ЭБ),
бружэль м. — Віц. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
бружмель м. — Гарадз. р., Маг. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
бружамель м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
бружмень м. — Гарадз. р., Маг. (Верас, Кісялеўскі, ЭСБМ),
бружмен м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
бружнеўнік м. — мясц. (ЭПБ),
бруслён м. — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, ЭПБ, ЭСБМ, Ластоўскі),
берасклет м. — Слон. (Мат. апыт.),
гіржамаліна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭПБ),
трамяліна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ),
трамяніна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
тржамяліна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
страмяніна ж. — мясц. (ЭПБ),
сухалеснік м. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭПБ),
вашоўнік м. — Жытк. (ТС),
воўча лыка — Маг. р. (Кісялеўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць