бузіна, кустовая расліна з чырвонымі або чорнымі дробнымі ягадамі ў буйных гронках.

бузіна ж., бузіна ж. — асн. мас. г. (Кісялеўскі, Сцяшковіч, Шатэрнік, ЭСБМ, Мат. апыт.),
бэз м. — Віц. р., Маг. р., Драг. (Кісялеўскі, ЭСБМ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
бэза ж. — Гарадз. р., Маг. р. (Верас, Кісялеўскі, Насовіч, Станкевіч),
боз м. — Лельч. (ЖС),
буз м. — мясц. (ЭСБМ),
бузок м. — мясц. (ЭСБМ),
бзоўнік м. — Маг. р. (Насовіч, Станкевіч, Ластоўскі),
бадзяк м. — Браг. (Мат. Гом.),
мушкет м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, ЭСБМ),
чымгала ж. — Светлагор. (Мат. Гом.),
самбук м. — мясц. (Ластоўскі),
шура ж. — Слон. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць