бэз , дэкаратыўная кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецці.

бэз м. — агульн. (СПЗБ, Бялькевіч, Насовіч, Каспяровіч, Верас, Шатэрнік, Янкоўскі, Сцяшковіч, ЖС, Кісялеўскі, Гарэцкі, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
без м. — Мен. р., Стол. (Мат. мен.-мал., ТС),
бёз м. — Навагр. (ЖС),
бэзг м. — мясц. (ЭСБМ),
бэзд м. — мясц. (ЭСБМ),
бэст м. — мясц. (ЭСБМ),
буз м. — Віц. р., Маг. р. (Кісялеўскі),
бузок м. — Гом. р., зах.-бран. р. (Кісялеўскі, Растаргуеў),
сірэнь ж. — Слон., Гом., Хойн. (Кісялеўскі, ГЧ, Мат. апыт.),
сірэнь м. — Драг. (Мат. апыт.),
сірэня ж. — Леп. (Мат. апыт.),
срэнь ж. — Латгал. р. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць