воўчая ягада, ядавітая кустовая расліна з ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі.

воўчыя ягады — Віц. р., Маг. р., Гом. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Бялькевіч, ЭСБМ),
ваўчынец м. — Віц. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі),
воўчае лыка — Віц. р., Мен. р., Маг. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Бялькевіч, Ластоўскі, ЭСБМ),
лыка воўчае — Віц. р., Мен. р., Барыс. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
воўчы лык — Слон. (Мат. апыт.),
воўчалык м., воўчалык м. — Дзятл. (Сцяшковіч),
воўчае вока — усх.-маг. р. (Бялькевіч, ЭСБМ),
жыламяць ж. — Маг. р. (Кісялеўскі),
брузгель м. — Слон. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць