вінаград, пладовая павойная расліна са спажыўнымі ягадамі, сабранымі ў вялікія гронкі.

вінаград м. — агульн. (АЛА, ТС, Кісялеўскі, Верас, Бялькевіч, ЭСБМ, Сцяшковіч, Мат. апыт.),
бінаград м. — Лаг. (АЛА),
віно н. — мясц. (Станкевіч),
вінаградзік м. — Навагр. (ЭСБМ),
вінагроддзе н. — мясц. (Ластоўскі),
вінная лаза — мясц. (Ластоўскі),
кішміш м. 'гатунак дробнага вінаграду, у якім няма костачак' — мясц. (Ластоўскі),
мушкат м. 'мускат - сорт вінаграду з духмянымі ягадамі' — мясц. (Ластоўскі),
віпціннік м. 'вінаграднік, гароднінны сад' — мясц. (Насовіч, ЭСБМ).

Паведаміць пра недакладнасьць