жаўтазель, кустовая расліна з жоўтымі, радзей белаватымі кветкамі і пладамі ў выглядзе струкоў.

жаўтазель ж. — Гарадз. р., Берасц. (Кісялеўскі, Верас),
жаўтазёл м. — мясц. (Ластоўскі),
жоўтае зелле — Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас),
жаўцічнік м. — Гарадз. р., Берасц. (Кісялеўскі, Верас, Ластоўскі),
жаўсцень м. — Віц. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі),
жаўцюха ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас),
жаўціха ж. — Берасц. (Кісялеўскі),
жаўціла н. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас),
жаўцідла н. — Берасц. (Кісялеўскі),
дрок м. — Гом. р. (Кісялеўскі),
ніцлаза ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас, ЭСБМ),
лянок м. — Мен. р. (Кісялеўскі),
зелянуха ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
чысцік м. — Віц. р., Маг. р. (Каспяровіч, Кісялеўскі),
сачавіца лясная — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
прытуліца ж. — Віц. р., Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас, Ластоўскі),
прымачок м. — Жытк. (ТС),
заяччы гарох — Вілен. р. (Кісялеўскі),
хварбідла н. — Гарадз. р., Берасц. (Кісялеўскі, Верас),
колкая трава — Маг. р. (Кісялеўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць