каліна , кустовая расліна з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі-касцянкамі, сабранымі ў гронку.

каліна ж. — агульн. (Кісялеўскі, Бялькевіч, Каспяровіч, СПЗБ, Верас, ТС, Янкова, Сцяшковіч, Насовіч, Дабравольскі, ГЧ, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
каліна ж. — Слон. (Мат. апыт.),
калін-дзерава н. — Смален. р. (Кісялеўскі),
калінка ж. памянш. — агульн. (Бялькевіч, Мат. апыт.),
калініца ж. — Маг. р. (Насовіч, Бялькевіч),
пуціна ж. — Навагр., Шчуч. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
горд м. 'чорная каліна' — паўн.-зах. з. (ЭСБМ),
гардавіна ж. — Жытк. (Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць