куманіка (маліна неская), паўкуст падобны да ажыны з плодам у выглядзе малінава-чорнай бліскучай шматкасцянкі.

кумаліны мн. — Віц. р. (Каспяровіч, ЭСБМ),
дуброўка ж. — Віц. р. (Кісялеўскі, ЭПБ),
ажына — Віц. р., Гарадз. р., Мен. р., Маг. р., Гом. р., Жлоб. (Кісялеўскі, Мат. апыт.),
ажына неская — Віц. р. (Кісялеўскі),
ажэўні мн. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
жавіна ж. — Маг. р. (Кісялеўскі),
жавіны мн. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
жавіннік м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
ажавіна ж. — Мен. р. (Кісялеўскі),
ажэвіны мн. — Мен. р. (Кісялеўскі),
чорныя маліны — Гарадз. р. (Кісялеўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць