юрок, юрка, м. Кароценькая палачка з дзірачкамі ў абодвух канцах для звівання ў клубок нітак.
Вазьмі юрок ды змытай етыя ніткі. Журбін Бялынкав. Юрком лаўчэй мытаць ніткі. Хвёдараўка Краснап. Удзень мне нітку ў юрок, ато я ня віджу, а мне нада мытаць ніткі на клубок. Крычаў. Бяз юрка кепска ніткі мытаць, у рукі рэжыць. Буда Рагатая Мсцісл.

Паведаміць пра недакладнасьць