1. в разн. знач. хадзіць
ходить по комнате хадзіць па пакоі
ходить лесом хадзіць лесам
ходить в разведку хадзіць у разведку
ходить в театр хадзіць у тэатр
ходить в сапогах хадзіць у ботах
часы ходят хорошо гадзіннік ходзіць добра
эти деньги ходят всюду гэтыя грошы ходзяць усюды
ходить по грибы хадзіць у грыбы
ходить с короля (в игре) хадзіць каралём
ходить на медведя хадзіць на мядзведзя
2. (ездить) хадзіць, ездзіць
тут часто ходят машины тут часта ходзяць (ездзяць) машыны
3. (плавать) хадзіць, плаваць
ходить на вёслах хадзіць (плаваць) на вёслах
4. (ухаживать) даглядаць (каго-што)
ходить за больным даглядаць хворага
5. (шататься, колебаться) хадзіць, хістацца
пол ходит под ногами падлога ходзіць (хістаецца) пад нагамі
6. (работать) разг. хадзіць, працаваць, быць; (плавать) плаваць
ходить в плотниках працаваць (быць) цесляром
ходить на пароходе штурманом хадзіць (плаваць, працаваць) на параходзе штурманам
◊ ходят слухи ходзяць чуткі
ходить вокруг да около хадзіць кругом ды навокала
ходить на голове хадзіць на галаве
ходить по миру хадзіць з торбамі, жабраваць
ходить ходуном хадзіць ходырам
ходить гоголем хадзіць гогалем
ходить по струнке хадзіць па струнцы
ходить на задних лапках хадзіць на задніх лапках
Паведаміць пра недакладнасьць