група людзей, гурт, натоўп

аблава ж. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
арава ж. — Жытк., Гом. (ТС, Н. сл-сць),
балаган м. — Стол. (ТС),
бурса ж. — Стаўб. (Мат. мен.-мал.),
вятня ж. — Мёр. (НС),
гавяда ж. — Ушацк. (НС),
гамуз м. — Мсцісл. (Юрчанка, Станкевіч),
ганейка ж. — Лоеў. (Янкова),
гармідар м. — Барыс. (Мат. мен.-мал.),
горба ж. — Свісл. (Шаталава),
грамада ж. — Чэрв. р., Смарг., Гарадз., Жытк. (ТС, Цыхун, Станкевіч),
грамада ж. — Лаг., Бяроз., Лоеў. (Насовіч, Варлыга., Янкова, Шаталава),
груд м. — Віц. р., Мсцісл. (Станкевіч),
грумада ж. — Гарадз. (Цыхун),
грумада ж. — Зэльв. (Сцяцко),
гужолка ж. 'гурт' — Люб. (Н. сл-сць),
гура ж. — Пін., Стол., Жытк. (ТС, Шаталава),
гурба ж. — Зах.-бран. р. (Станкевіч),
гурбачка ж. 'невялікі натоўп' — мясц. (Станкевіч),
гурма ж. — Лаг., Смален. р., Зах.-бран. р. (Станкевіч),
гурт м. — Лаг., Буда-Каш., Стол., Жытк., Маз. (Варлыга, ТС, ГЧ),
збор м. — мясц. (Насовіч),
зборня ж. — Саліг. (Н. сл-сць),
кагал м. — Мядз., Чач., Лоеў. (СЦБ, Янкова, Насовіч, Мат. апыт.),
карагод м. — Смален. р. (Станкевіч),
качагура ж., кучугура ж. — Жытк. (ТС),
ключ м. — Лоеў. (Янкова),
купа ж. — Стол., Жытк. (ТС, Насовіч),
купка ж. — Стол., Жытк. (ТС),
куча ж., кучка ж. — Чач., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.),
мардва ж. 'шумнае зборышча' — мясц. (Насовіч),
наброд м. — Мсцісл. (Юрчанка),
народзішча н. — Мсцісл. (Юрчанка),
натоўп м. — Лаг. (Варлыга),
плойма ж. — Лаг., Ветк., Драг. (Варлыга, Мат. Гом., Станкевіч, Мат. апыт.),
руйца ж. 'гурт' — Кам. (ЖС),
свет зб. м. 'вялікая колькасць людзей' — Мсцісл. (Юрчанка),
субор — Маст. (НС),
сутарма ж. 'вялікая колькасць людзей' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
табала ж. — Дзярж. (НС),
таўпа ж. — Зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў),
талпа ж. — Лоеў. (Янкова),
тубыль ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
ціжба ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
чакірда ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
чат м. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
чата ж., чаты мн. — Лельч., Нараўл., Лоеў., Браг. (ЛАБНГ, Кучук).

Паведаміць пра недакладнасьць