дзіця н., дзіцятачка н. памянш., дзеці мн. — агульн., акрамя віц.-маг. г., спарадычна зах.-пал. г., Вілен. р., Смален. р. (ДАБМ, ТС, СПЗБ, ГЧ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Мат. дыял. сл., Бялькевіч, Дабравольскі, Янкова, Цыхун, Юрчанка, Янкоўскі),
дзіця н. — спарадычна ўсх.-пал. р. (ДАБМ),
дзіцятка н. — спарадычна паўдн.-зах. д., Віц., Круп., Віл., Беластоц. р., Зах.-бран. р. (ДАБМ, СПЗБ, ТС, ГЧ, Шатэрнік, Янкова, Янкоўскі, Растаргуеў),
дзіцятка н. — Маз., Смален. р. (ГЧ, Дабравольскі),
дзецятка н. — Стол. (ТС),
дзіцё н. — спарадычна агульн., Смален. р., Вілен. р. (ДАБМ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гом., Мат. мен.-мал., Дабравольскі, Станкевіч),
дзіцяня н. — Жытк., Зэльв., усх.-маг. р. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч),
дзіцянятка н. памянш.-ласк. — Брасл., Шчуч., Ваўк. (СПЗБ),
дзіцянко н. памянш.-ласк. — Воран., Вілен. р. (СПЗБ),
дзіцяця н. — Драг., Смален. р. (ДАБМ, Дабравольскі),
дзіцяценька н. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
дзіцятушка н. памянш. — Гом. р., Смален. р. (НЛГ, Дабравольскі),
дзіцятухна н. — усх.-маг. р., Смален. р. (Бялькевіч, Дабравольскі),
дзетухна н. — Віц. р., усх.-маг. р., Ваўк. (Бялькевіч, Каспяровіч, Мат. Гарадз.),
дзіцёнак м. — паўн. р., усх. з., акрамя ўсх.-пал. р., Смален. р., Зах.-бран. р. (ДАБМ, СЦБ, ГЧ, Мат. Гом., Бялькевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Юрчанка, Мат. апыт.),
дзіцянё н. — Лаг., Мен., Чэрв., Воран., Слон. (ДАБМ, Варлыга, Шатэрнік),
дзетка м. і ж. памянш., дзетачка м. і ж. памянш. — Віц. р., усх.-маг. р. (Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Бялькевіч),
дзеткі м. і ж. — Стол., Жытк. (ТС),
дзіцяк м., дзіцякі мн. — Карэл., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
дзяціна ж. — зах.-пал. г., Лоеў. (СПЗБ, ДСБ, ЖНшС, Янкова),
дзяціска н. — Слон., Шчуч. (СПЗБ, ЖНшС),
дзеціска н. — Ваўк. (СПЗБ),
дзяцішча н. пагардл. — Стол. (ТС),
дзіцяцішча н. пагардл. — Смален. р. (Дабравольскі),
дзятва н. зб. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
дзетварышча н. зб. — Мсцісл. (Юрчанка),
рабёнак м. — Брасл., Паст., Мёр., Лоеў., Латгал. р. (ДАБМ, СПЗБ, Янкова),
рабяцёнак м. — Смален. р. (Дабравольскі),
рабёшка м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
рабёшак м. — Віц. р. (Каспяровіч),
малы м. — Гарадз., усх.-пал. р., Смален. р. (Мат. Гом., Дабравольскі, Насовіч, Цыхун),
малое н. — Гл., Зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў, Янкоўскі),
маладзенец м. — Калінк. (Мат. Гом.),
малыш м. — мясц. (Насовіч),
чада н. — Стол., Жытк. (ТС),
чадулька н. — Віц. р. (Каспяровіч),
чаджка м. і ж. — мясц. (Насовіч),
плодзь ж. — Гом. р. (НЛГ),
лялька ж. — Мсцісл., Зах.-бран. р. (Растаргуеў, Юрчанка),
ляля ж., лялечка ж. памянш. — Віц., Смарг., Зэльв., Мсцісл., Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч, Сцяцко, Юрчанка),
паўшабэлак м. — Леп. (ЖНшС),
люба ж. 'добрае дзіця' — Смален. р. (Дабравольскі),
наварождзены прым. 'нованароджанае дзіця' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
склязнёнак м. 'нованароджанае недаразвітае дзіця' — Гор. (Мат. Маг.),
сігалетак м. 'дзіця, народжанае сёлета' — Ушацк. (ЛАБНГ),
бабай м. 'дзіця, народжанае ля печы, калі маці паліла печ' — Паст. (СПЗБ),
бабіч м. 'дзіця, народжанае бабкай-павітухай' — Навагр., Чэрв., Стол., Жытк. (ТС, Мат. Гарадз., Станкевіч),
байчук м. 'дзіця, якое бабіла бабка' — Воран. (Мат. Гарадз.);
зусім маленькае дзіця, немаўля:
дзецянё н., дзецянётка н. памянш. — Смарг. (Станкевіч),
маладзенец м., младзенец м. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
малюшачка ж. ласк. — Гом. р. (НЛГ, Мат. апыт.),
апоўзлік — Леп. (ЖНшС),
крыксун м. жарт., крыксунёк м. жарт. — Смален. р. (Дабравольскі),
курдаяка м. і ж. 'дзіця, якое вучыцца гаварыць' — Бял. (Яўсееў),
нямой м., нямцюлька м. і ж., немчык м., немачка ж. 'дзіця, якое не ўмее гаварыць' — Смален. р. (Дабравольскі);
грудное дзіця:
грудняк м., груднячок м. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка),
цмактун м., цмактунок м. памянш., цмактунчык м. памянш., цмактунніца ж., цмактуха ж., цмактушка ж. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка),
смактун м. — Іўеў. (СПЗБ),
ссаннік м., ссанніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
малазён м. — Віц. р. (Федароўскі),
дуда ж., дудлік м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дудоля ж., цыра ж. ласк. — Смален. р. (Дабравольскі),
падсос м. 'дзіця, якога маці хутка адлучыць ад грудзей' — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
балэшак м. 'дзіця некалькіх дзён ад роду' — Свісл. (Сл. Гарадз.),
пялюшкавы прым. 'які яшчэ ў пялёнках (пра дзіця)' — Дзятл. (Сл. Гарадз.);
народжанае датэрмінова дзіця:
неданосак м. і ж. — Чач., Стол. (ТС, Мат. апыт.),
нявынасак м. — Гом. р. (НЛГ),
скідыш м. — мясц. (Насовіч),
няўпорны прым. — Карэл., Гарадз. (СПЗБ);
дзіця гадавога ўзросту:
гадун м., гадунок м. памянш., гадуночак м. памянш., гадунец м. — Гл. (Янкоўскі),
гадавік м., гадавічка ж. — мясц. (Насовіч),
гадавалы прым. — Воран. (Мат. Гарадз.);
маленькае дзіця:
малы м. — Гл., Чач., Хойн. (ГЧ, Янкоўскі),
малы м. — Мсцісл., Чач., Смален. р. (ГЧ, Дабравольскі, Юрчанка),
маленачкі прым. — Астр., Воран., Гарадз., Вілен. р. (СПЗБ),
малка ж., малышка м. і ж. — мясц. (Насовіч),
малюпахтачка ж., мальгавінка ж., мальгавачка ж., мальгаўка ж., мальгва ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
мальга ж. зб. — Бял. (Яўсееў),
маль ж. зб. — Жытк. (ТС),
малеча ж. зборн. — Мсцісл., Зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў, Юрчанка),
маленства н. зб. — Стол. (ТС),
мелюзга ж. зб. — Смален. р. (Дабравольскі),
малалетак м. — Жытк. (ТС, Насовіч),
бязлетак м. — мясц. (Насовіч),
недаростак м. — Лоеў. (Янкова),
драбязок м. — мясц. (Насовіч),
драбязь ж. зб. — Смален. р. (Дабравольскі),
драбната ж. зб. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
драбнота ж. зб. — Смален. р. (Дабравольскі),
шкарупляк м. перан. — Жытк. (ТС),
крашыначка ж. перан. — Мсцісл. (Юрчанка),
крошка м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
карантыш м. — Ветк. (Мат. Гом.),
карандаш м. — Чэрв. (Мат. мен.-мал.),
казяўка ж. перан. — Мядз. (СЦБ),
машкара ж. зб. — Смален. р. (Дабравольскі),
жабелюха ж. — Жытк. (ТС),
жэмяць ж. зб. — мясц. (Станкевіч),
бубначы мн. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
карапуза м. і ж. — Бых. (ЛАБНГ),
карапуз м., карапузік м. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка),
кардупаль м. эмац. — Карэл. (ЛАБНГ),
кержок м. — Смален. р. (Дабравольскі),
смаркач м. — Віц. р., Чэрв. р. (Каспяровіч, Шатэрнік),
блазён м. — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
блазен м., блазнёнак м. памянш. — мясц. (Насовіч),
блазні мн. — Смален. р. (Дабравольскі),
блазнюк м., блазнючок м. памянш. — Віц. р. (Насовіч, Станкевіч),
блазнота ж. зб. — Чэрв. р., Сен., Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
галапупец м. — Чэрв., Слон. (ЖНС, Станкевіч),
пупачка ж. ласк., пыпка ж. жарт. — Смален. р. (Дабравольскі),
завінятка н. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
каролік м. — Дзятл. (СПЗБ),
трапятун м. — Ашм. (Мат. мен.-мал.),
бясштэннік м. 'малое дзіця без штаноў' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
трыфунцік м. 'малое дзіця, якое не дабірае вагі да нормы' — Стаўб. (Мат. мен.-мал.);
падлетак:
падлетак м. — Ушацк., Слаўг., Зэльв., Чэрв., Гл., Навагр., Стол., Жытк., Лельч., Кір., Маз., Ельск. (ЛАБНГ, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Шатэрнік, Янкоўскі),
подлетак м. — пал. р. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гом., ГЧ),
падлётак м. — Віц. р., Бых. (ЛАБНГ, Каспяровіч),
падлётух м. — Ветк. (Мат. Гом.),
падлятуха ж. — Гарадз. (СРЛГ),
недалетак м. — Гл. (Янкоўскі),
малалетка ж. — Смарг., Вілен. р. (СПЗБ),
падростак м. — паўдн.-усх. з., паўн.-зах. з., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, СЦБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Янкоўскі),
подрастак м. — Пух., Старадарож., Раг., Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, СЦБ),
падрастак м. — Вілен. р. (СПЗБ),
падуростак м. — Верхнядзв., Ушацк., Докш., Арш., Мсцісл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Юрчанка),
падуроста м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
падростыч м. — Слон. (Мат. Гарадз.),
подрасцень м. — Гом. (Мат. Гом.),
недаростак м. — Шкл., Пух., Добр., Пруж., Маз., Малар. (ЛАБНГ, Станкевіч),
недарослік м. — Тал. (ЛАБНГ),
вырастак м. — Івац., Пін., Чач. (ЛАБНГ, ДСБ, ЖС),
выростак м. — спарадычна зах.-пал. г., Глыб. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС),
бальшун м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Насовіч),
падшпарак м. — Шчуч., Дзятл., Слон., Слуц. (ЛАБНГ, ЖНС, Н. сл-сць),
падчачурак м. — Мядз. (СЦБ),
падшыванец м. — Чач. (Мат. апыт.),
атрок м. — Гом. р. (НЛГ),
пад'едак м. 'дзіця, якое ўжо даволі з'ядае, але яшчэ не гадзіцца да работы' — Смален. р. (Дабравольскі);
апошняе дзіця ў сям'і:
аскрэбак м. — Смален. р. (Дабравольскі),
паскрэбак м. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
падскробак м. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
пашкрыбач м. — Малар. (ДСБ),
зносак м. — Чэрв. (Шатэрнік);
хлопчык, дзіця або падлетак мужчынскага полу:
хлопчык м. — пераважна агульн., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Янкоўскі),
хлопцык м. — Гар. (ЛАБНГ),
пахлопчык м. — Смален. р. (Дабравольскі),
хлапец м. — пераважна цэнтр. з., Слон., Зах.-бран. р., Смален. р. (ЛАБНГ, Дабравольскі, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік),
падхлапец м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
хлапечык м. — усх.-маг. р., Карм. (ЛАБНГ),
хлапчак м. — паўн.-зах. з., зах.-пал. г., усх.-пал. р., Гарадз. р., Маг. р., Бых., Слаўг., Слуц. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ДСБ, ГЧ, ЖНшС, Сцяцко, Мат. апыт.),
хлапчах м. — Воран. (СПЗБ),
хлапчук м. — спарадычна зах. з., спарадычна паўдн. р., Бярэз., Чэрв., Бял., Бых., Гл., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ДСБ, Янкоўскі, Шатэрнік, Мат. апыт.),
хляпчук м. — Кобр. (ЛАБНГ),
хлапчына м., хлапчынка м. памянш. — Мсцісл. (Насовіч, Юрчанка),
хлапчонка м., хлапчанок м. — Мсцісл., Гом. (ЛАБНГ, Юрчанка),
хлапчанюк м. — Пін. (ЛАБНГ),
хлапчонак м. — Мсцісл., Зах.-бран. р. (Растаргуеў, Юрчанка),
хлапчаня н. — Гл., Зэльв., Навагр., Жытк. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Янкоўскі),
хлапчанятка н. — Слон., Бяроз., Гом. р. (ДСБ, ЖНС, НЛГ),
хлапчанё н. — Віл., Чэрв., Асіп. (ЛАБНГ, СПЗБ, Шатэрнік),
хлапчанёнак м. — Добр. (ЛАБНГ),
хлапчышка м. — Мсцісл., Зах.-бран. р. (Растаргуеў, Юрчанка),
хлапчыска н. — Шчуч., Зэльв. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Н. сл-сць),
хлапчуган м. — Мсцісл. (Юрчанка),
хлопец м., хлапец м., хлапёнак м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
хлап'я н. — Малад., Калінк., Лоеў., Зах.-бран. р. (СПЗБ, Мат. дыял. сл., Растаргуеў, Янкова),
малец м. — Віц. р., Чэрв. р., усх.-маг. р., Смален. р., Бял., Лун. (ЛАБНГ, Мат. Маг., Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік, Юрчанка, Яўсееў),
мальчаня н. — Верхнядзв., Брасл. (СПЗБ),
мальчанятка н. — Пол. (ЛАБНГ),
мальчанёнак м. — Ушацк., Мёр., Круп. (ЛАБНГ),
мальчонак м. — Верхнядзв., Брасл., Мёр., Ушацк., Мсцісл., Смален. р. (ЛАБНГ, Дабравольскі, Юрчанка),
мальчына м., мальчынка м. памянш., мальчонка м. — Мсцісл. (Юрчанка),
мальчык м. — Астр., Латгал. р., Зах.-бран. р. (СПЗБ, Растаргуеў),
мальчышка м. — усх.-маг. р., Верхнядзв. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч),
мальчук м. — Ушацк., Беш. (ЛАБНГ, НС),
мальчуга м. павеліч. — Воран. (СПЗБ, Насовіч),
малы м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дзяцюк м. — Чэрв., Гл., Пін., Кобр., Малар. (ЛАБНГ, ДСБ, НЛ, Насовіч, Янкоўскі),
пацан м. — Леп., Лун., Жлоб., Браг. (ЛАБНГ),
падшыванец м. — Гом. р., Уздз., Малад., Лаг., Мядз. (СЦБ, НЛГ, Мат. апыт.),
падшывалец м. — Гом. р. (НЛГ),
пацанец м. — Жытк. (ТС),
кейбал м. іран. устар. — Гарадз. (Цыхун),
стрынгаля н. — Маст. (Сл. Гарадз.),
падшпарак м. іран. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
паўкавалера м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
кавалер м. 'хлопец-падлетак паміж 14-18 гадамі' — Кобр. (ЖНшС),
гіцаль м., дубас м. 'хлопец-пераростак' — Бял. (Яўсееў),
бальшун 'большы хлопчык сярод іншых дзяцей' — Гл. (Янкоўскі),
верхалаз м. насм. 'хлопчык, які лазіць па дрэвах' — Чэрв. р. (Шатэрнік);
невялікі маленькі хлопчык:
малютак м. — Мядз. (СЦБ),
бязьлетак м. — мясц. (Станкевіч),
лэбусь м. — Гарадз. (Цыхун),
хохлік м. — Стол. (ТС),
шкет м., шкрэд — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
галапупец м. жарт. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
бяспорташнік м., бясштонік м. 'малы хлопчык, які яшчэ ходзіць без штаноў' — Віц. р. (Каспяровіч),
дзеўчачур м., дзяўчур м. 'хлопчык, які паводзіць сябе як дзяўчынка' — Стол., Жытк. (ТС);
дзяўчынка:
дзяўчынка ж. — цэнтр. з., паўдн.-усх. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Станкевіч),
дзеўчынка ж. — зах.-пал. г., спарадычна гарадз.-бар. г., Тал., Пух., Саліг., Бабр., Калінк., Івац., Лях., Люб., Раг., Петр. (ЛАБНГ, СПЗБ),
дзеўчына ж. — Саліг. (ЛАБНГ),
дзяўчонка ж. — усх. з., акрамя ўсх.-маг. р. (ЛАБНГ),
дзяўчоначка ж., дзяўчыначка ж., дзяўчыніца ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
дзяўчынёнка ж. — Ушацк. (ЛАБНГ),
дзяўчанётка ж. — Полац. (ЛАБНГ),
дзеўчынёха ж. — Паст., Віл., Глыб., Мядз. (ЛАБНГ, СПЗБ),
дзяўчынёшка ж. — Ушацк., Мёр., Верхнядзв. (ЛАБНГ),
дзеўчаня н., дзеўчанятка м. памянш. — Гл., Люб., Зэльв., Лельч. (ЛАБНГ, ЖНшС, Янкоўскі),
дзеўчанё н. — Барыс., Навагр., Бярэз. (ЛАБНГ),
дзяўчо н. — Гом. р., Навагр., Дзятл., Карэл., Клецк., Асіп. (ЛАБНГ, НЛГ, Мат. апыт.),
дзяўча н. — Дзятл., Зэльв., Слон., Нясв., Лун. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
дзеўча н. — Гом. р., Круп. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛГ),
дзяўчук ж. — спарадычна гарадз.-бар. г., пал. р., Беластоц. р., Ушацк. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНС, ЖНшС, Цыхун),
дзяўчушка ж. — Гар., Арш. (ЛАБНГ),
дзяўчошка ж. — Гом. р. (НЛГ),
дзяўчатка ж., дзеўчатка ж. — Воран. (СПЗБ),
дзевачка ж. — усх. з., Смален. р., Астр., Смарг., Карэл. (ЛАБНГ, СПЗБ, ГЧ, Бялькевіч, Дабравольскі, Янкова, Мат. апыт.),
дзявуля ж. — Докш., Свісл. (Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл.),
дзяўчынёшка ж. — поўнач паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
дзіўга ж. — Круп. (ЛАБНГ),
паддзеўка ж. — Дзятл., Пін. (СПЗБ, ЖС),
падтанечніца ж. — Жытк. (ТС),
падчачурка ж. — Лаг. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
падрастачка ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
падрасцяк м. — Астр. (СПЗБ),
малая ж. — мясц. (Насовіч),
гадавічка ж. 'аднагадовая дзяўчынка' — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
дзеўка ж. 'дзяўчынка паміж 14-18 гадамі' — Кобр. (ЖНшС),
пятнастоўка ж. 'дзяўчынка пад пятнаццаць гадоў ці гадоў 15-16' — Малад., Іўеў., Маст., Зэльв., Кобр. (Мат. Гарадз., ЖНшС, Мат. дыял. сл., Сцяцко),
бальшуха ж. 'дарослая або старэйшая па ўзросце дзяўчынка' — мясц. (Насовіч);
лаянкавыя звароты да дзяцей:
шчэнь ж. зборн. — Леп. (ЖНшС),
мардва ж. зб. — Смален. р. (Дабравольскі),
плевень ж. зб. — Жытк. (ЖНшС),
плойма ж. зб. — Хоц., Мсцісл., Гл. (Янкоўскі),
жамярня ж. зб. — Слон. (Сл. Гарадз.);
ласкавыя звароты да дзяцей:
нябож м., нябога м. і ж. — пал. р., Круп., Бял., Бярэз., Кір., Раг., Дзярж., Карэл., Бераст., Клецк., Капыл. (ЛАБНГ),
небажата зборн. — Жытк. (ЖНшС),
баценька м. — Жытк. (ТС),
маманька ж., мамуленька ж. — Стол., Жытк. (ТС),
рыбанька ж. экспр., галубенятка н. перан. — Жытк. (ТС).