баструк (байструк) м., байстручок м. памянш. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., сярэд.-бел. г., усх.-маг. р., спарадычна паўн.-усх. д., Зах.-бран. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, СЦБ, Мат. Гом., Мат. Гарадз., ЖНшС, Бялькевіч, Каспяровіч, Кучук, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік, Янкова, Янкоўскі),
байстра м. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў, Насовіч),
бастручыско н. павеліч. — Беластоц. р. (СПЗБ),
байстручанё н. — Гом. (НЛГ),
байстручка ж. — Зах.-бран. р., Стол., Кобр. (ТС, Растаргуеў, Насовіч),
байсцёр м. — Жытк. (ТС),
байсцер м. — Нараўл. (ЛАБНГ),
бенко м. і ж. — Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ЖС),
бенька ж. — Жытк. (ТС),
бенок ж. — Стол., Жытк., Лельч. (ЛАБНГ),
бенкач м. — Жытк. (ТС),
бэнісь м. — Пух., Слаўг. (НЛ, З нар. сл.),
бэньсь м., бэнсь м. — Барыс., Чэрв., Пух., Бярэз., Клім., Чэрык., Лаг., Смал., Капыл., Навагр., Дзятл. (ЛАБНГ, ЖС, НЛ, СЦБ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал.),
бэнься м. — Чэрв. в. (Шатэрнік, Станкевіч),
бэнць м. — Круп. (ЛАБНГ),
бенся ж. — Барыс. (ЛАБНГ),
багдан м. — Вехнядзв., Рас., Беш., Леп. (ЛАБНГ, Насовіч, Станкевіч),
багданец м. — Верхнядзв. (Шаталава),
багданоўскі м. — Сен. (ЛАБНГ),
багдай м. — Віц. р. (Каспяровіч),
багданка ж. 'пазашлюбная дзяўчынка, падкідыш' — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
банкарт м. пагардл. — спарадычна паўн. р. і гарадз.-бар. г., Барыс., Кругл., Тал., Бярэз., Докш., Круп., Уздз., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мен.-мал., СЦБ),
банкар м., бэнкар м. — Леп., Стаўб. (ЛАБНГ),
бэнкарт м., бэнкартка ж. — мясц. (Насовіч),
банкрат м. — Віц. р., Чэрв. р. (Каспяровіч, Шатэрнік),
баркан м. — Люб., Добр., Петр. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
бахур м. груб. — Паст., Глыб., Астр., Карэл., Пух., Стаўб. (СЦБ, Мат. Гарадз., Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал.),
бахур м. — Шарк. (ЛАБНГ),
бэхур — Докш. (ЛАБНГ),
бахор м. — Смарг. (ЛАБНГ),
знайдзён м. — Шум., Віц., Тал., Круп., Бых., Бабр., Ветк., Лельч., Стол., Лоеў. (ЛАБНГ, ТС, Насовіч, Станкевіч, Янкова),
знайдзёнка ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
знайдзёны субст. прым. — Івац. (НС),
знайдук м. — Докш. (СПЗБ),
знайдун м., знайдунка ж. — Ушацк. (ЛАБНГ, ЖНшС),
знайдыш ж. і м. — мясц. (Насовіч),
знайдзюк м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
найдзён м. — Карм., Гл., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
найдзёнак м. — Касц., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
найдзёна ж., найдзённік м. — Стол. (ТС),
найдзіч м. — Слуц. (ЖНшС),
найдзёны прым., находны прым. — Ветк. (Мат. Гом.),
крапіўнік м. — паўн.-усх. д., Гл. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, СЦБ, Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Каспяровіч, Янкоўскі),
падкрапіўнік м. — Лаг. (Варлыга),
прокіўнік м. — Жытк. (ТС),
прокіўніца ж. — Стол. (ТС),
выбледак м. — віц.-маг. г., паўдн.-усх. з. (акрамя яе паўдн. часткі) (ЛАБНГ),
бансюк м., байсюк м., банюк м. — Паст., Пух., Чэрв., Клім. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, З нар. сл.),
бэйсюр м. — Чэрв. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
бонда ж. іран. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
бязбацькавіч 'хлопчык, які не мае бацькі' — Віц. р., Бял., Бых., Касцюк. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Яўсееў),
самосей м. перан. — Стол., Жытк. (ТС),
самасейка м. і ж. — Чэрв. р., Лаг., Кругл., Уздз., Мсцісл. (ЛАБНГ, Мат. мен.-мал., Шатэрнік, Варлыга, Юрчанка),
самародак м. — Воран. (Сл. Гарадз.),
насеннік м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
грачышнік м. іран., грачышніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дзявоцкій м. — Дубр. (ЛАБНГ),
набеганый прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
прыбягны м. — Кам. (ЛАБНГ),
падарожнік м. — Лельч. (Мат. Гом.),
падплотнік м. — Стол., Жытк. (ТС),
падтыннік м. — Лельч. (ЛАБНГ),
кукурузнік м. — Тал., Буда-Каш. (ЛАБНГ, Мат. Гом.).
Паведаміць пра недакладнасьць