сірата, дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго з бацькоў.

сірата м. і ж. — усх.-маг. р., Гарадз., Навагр., Дзятл., Ашм., Баран., Смарг., Пух., Віл., Стол., Жытк., Хойн., Слаўгарад. (СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Бялькевіч, Станкевіч),
сірота ж. і м. — Гарадз., Ашм., Слон., Бар., Пух., Віл. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
сіроціна м. і ж. экспр. — Жытк. (ТС),
гаркуша м. і ж. — Смален. р. (Станкевіч, Дабравольскі),
бязродны м. — Смален. р. (Дабравольскі),
пакідыш м. і ж. 'сірата, з малалецтва пакінутая бацькамі' — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
нябож м. і ж., нябога м. і ж. 'сірата без апекуна' — Клім. (ЛАБНГ),
бязматкавіч м. 'у якога няма маці' — Віц. р. (Станкевіч),
бязбацькавіч м. 'у якога няма бацькі' — Віц. р. (Насовіч, Станкевіч),
кругла сірата 'без бацькоў' — Жытк. (ТС),
дольнік м. 'прыёмнае дзіця' — Віц. р. (Каспяровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць