радня, сваякі.

радзіві мн. — Гарадз. р. (СРЛГ);

сваяк:
сваяк м. — Смален. р., Дзятл., Лаг., Ваўк., Смарг., Гл., Жытк. (ТС, Мат. Гарадз., Варлыга, Дабравольскі, Насовіч, Сцяшковіч, Станкевіч, Янкоўскі),
сваячанец м., сваячок м. памянш. — мясц. (Насовіч),
сваятнік м. іран. — Мсцісл. (Юрчанка),
свой м. — Стол., Жытк. (ТС, Насовіч),
родзіч м. — Віц. р., Смален. р., Жытк., Лоеў., Чач., Лельч., Гом., Ветк. (ТС, Мат. Гом., Кучук, Каспяровіч, Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч, Янкова, Мат. апыт.),
радзіцель м. — Старадарож. (ЖС),
радонак м. — Гом. (НЛГ),
сродзіч м. — Мсцісл. (Юрчанка),
сродственнік м., сросцвянік м. — Лід., Маст. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
стрыганёнак м. — Касц. (Мат. Маг.),
фамільянт м. — Іўеў., Шчуч., Воран. (Сл. Гарадз., Мат. Гарадз.),
фамілія м. і ж. — Ашм. (Мат. мен.-мал.),
родыш — Смален. р. (Дабравольскі),
родны прым., родненькі памянш.-ласк. — Віц. р., Зах.-бран. р., Мсцісл., Хойн. (ГЧ, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Юрчанка),
радзімый прым., родзіму прым. — усх.-маг. р., Стол., Жытк. (ТС, Бялькевіч),
радак м. — мясц. (Насовіч),
зроднік м. — Гом. (НЛГ),
адростак м. — Бял. (Яўсееў),
отродок м. — Стол., Жытк. (ТС),
пакрыўнік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
бліскі прым., блізкі прым. — Брасл., Гом. (СПЗБ, НЛГ),
кроўны прым. — мясц. (Насовіч),
крэўны прым. — Хойн. (ГЧ),
сваячны прым. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
прычэпны прым. 'сваяцкі' — Стол. (ТС);

кроўны сваяк:
крывінка ж. — Гом. (НЛГ),
крывіч м., крывічка ж. — Стол. (ТС),
крэўны — Віц. р., Чэрв. р., Лоеў., Хойн. (ГЧ, Каспяровіч, Шатэрнік, Янкова, Насовіч),
ражоны прым. — Гом. р. (НЛГ, Насовіч),
раджоны прым. — мясц. (Насовіч),
родны прым. — Вілен. р., Чэрв. р., Зах.-бран. р., Верхнядзв., Валож., Лід., Астр., Гом. (СПЗБ, Мат. Гом., Растаргуеў, Шатэрнік),
радны прым. — Брасл. (СПЗБ),
радзімы прым. — мясц. (Насовіч),
сросьцьвіннік м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
фамільяк м. — Гарадз. р. (СРЛГ),
фамільянец м., фамільянт м., фаміліят м., фамільят м. — Воран., Барыс., Ашм., Іўеў., Вілен. р. (СПЗБ);

сваячка:
сваячка ж. — Валож., Пруж., Стол., Маз. (СПЗБ, СПЗБ, ТС, ГЧ, Шатэрнік),
сваякіня ж. іран. — Мсцісл. (Юрчанка, Насовіч),
сваякіня ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
сваячаніца ж. — мясц. (Насовіч),
сваяшніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
сваячына ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
свая прым. — Брасл. (СПЗБ, Станкевіч),
краўнячка ж. — Стаўб., Смарг. (СПЗБ, СЦБ, Мат. мен.-мал.),
кузынка ж. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
родзічка ж. — Зах.-бран. р., Жытк., Браг., Лоеў., Чач. (ТС, Мат. Гом., Растаргуеў, Янкова, Мат. апыт.),
нябога ж. — Маз. (Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць