сваты, бацькі мужа ў адносінах да жончыных ці бацькі жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

свахі мн. — Гарадз. р., поўдзень гарадз.-бар. р., поўнач зах.-пал. г., Верхнядзв., Гар., Астр., Бял., Бярэз., Асіп., Кір., Раг., Пух., Слуц., Чэрв., Краснап., Карм., Браг., Лельч. (ЛАБНГ),
свацеі мн. — Навагр., Карэл., Стаўб. (ЛАБНГ),
сваці (свацці) мн. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г., Гом. р., спарадычна гарадз.-бар. г., Івац., Хойн. (ЛАБНГ);

сваха:
свацця ж., свацья ж., сваця ж. — Зах.-бран. р., Верхнядзв., Глыб., Чэрв., Віл., Мядз., Шчуч., Брасл. (СПЗБ, Растаргуеў, Насовіч),
сваха ж. — Смален. р., Бар., Беластоц. р., Гарадз., Стол., Жытк., Навагр., Слон., Буда-Каш., Хойн. (СПЗБ, ТС, ГЧ, Мат. Гарадз., Дабравольскі),
свахна ж. — Стол., Жытк. (ТС),
свашка ж. — Гом., Стол. (ТС, НЛГ, Насовіч),
сванка ж. — мясц. (Насовіч),
свацея ж. — Нясв. (СПЗБ),
сванька ж. — Воран., Дзятл., Зэльв., Лоеў. (Мат. Гарадз., Сцяцко, Янкова),
касянка ж. — Браг. (Мат. Гом.);

сват:
сват м. — Чэрв. р., Смален. р., Навагр., Астр., Лях., Дзятл., Браг., Буда-Каш., Стол., Жытк., Мсцісл. (СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ГЧ, Дабравольскі, Юрчанка, Шатэрнік).

Паведаміць пра недакладнасьць