стрыечная сястра, дачка дзядзькі або цёткі.

братанка ж. — Стол. (НС),
браценніца ж. — Кам. (ДСБ),
дваюрадная прым. — Кобр. (ЖНшС),
пасёстра ж. — Зах.-бран. р., Чэрык., Лоеў., Буда-Каш., Стол. (ТС, Мат. Маг., Мат. Гом., Растаргуеў, Станкевіч),
сеструха ж. — Чэрв. (ЖС),
сястронка — Чэрв. р., Пух. (СПЗБ, Шатэрнік),
сяструнка ж. — Гл. (Янкоўскі),
сяструха ж. — Віц. р., Бярэз., Раг., Барыс., Круп., Бял., Кліч. (СПЗБ, ЖС, Мат. дыял. сл., Каспяровіч),
сяструхна ж. — Лях., Пух., Люб. (СПЗБ),
сяструшка ж. — Шкл., Чач. (Мат. Маг., Мат. апыт.),
сеструхна ж. — Лельч. (Кучук),
дзядзькавічна ж. 'дачка дзядзькі' — мясц. (Станкевіч),
стрыечка ж. 'дачка дзядзькі' — мясц. (Насовіч),
браценніца ж. 'дваюрадная ці траюрадная сястра' — Карм. (Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць