стрыечны, які знаходзіцца не ў прамым сваяцтве, дваюрадны.

стрыечныя, стрыешныя, стрэшныя, стрыдэчныя, стрэднія, стрэдныя, стрэнныя мн. — зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., ГЧ, Насовіч),
страечны м. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
стрынечны прым. — Свісл. (Шаталава),
першай стрэчы, перша (першая) стрэч, першастрэчныя мн., у першай стрэчы — зах. з. (ЛАБНГ),
першыя стэрні — Кобр. (ДСБ),
первай стрэчы — Іўеў. (ЛАБНГ),
першы стрынь — Бяроз., Пін., Драг. (ЛАБНГ),
дваюрадны, дваяродны, дваюрны прым. — Гом. р., сярэд.-бел. г., спарадычна зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Янкова),
дваюродныя мн. — пал. р., Ушацк., Слуц., Жлоб., Буда-Каш., Мсцісл. (ЛАБНГ, ТС),
збрадзеці мн. — Ушац., Глыб., Віл., Мен., Пух., Івац. (ЛАБНГ),
збратдзеці мн. — Віл. (СПЗБ),
збрат-дзеці адз. няма. — Лаг. (Станкевіч, Варлыга, Насовіч),
збрадзетны прым. — Смарг. (Сл. Гарадз., Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць