братко м. — Лельч. (НЛ, Кучук),
братаніч м. — Стол. (НС),
брацельнік м. — Лаг., Чэрв., Мсцісл. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Юрчанка),
браценік м., браценьнік м. — Чэрв. р., Віц. р., усх.-маг. р., Зах.-бран. р., Смален. р., Ашм., Круп., Гл., Зэльв., Раг., Бярэз. (СЦБ, Мат. дыял. сл., Бялькевіч, Растаргуеў, Сцяцко, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
браціш м. — Рэч. (Мат. Гом.),
брошэнь — Лельч. (Кучук),
брашэнь — Стол. (ЖНшС),
крэўнік м., стрэдняк м. — Жытк. (ТС),
стрэнні прым. — Пух., Гл. (З нар. сл., Янкова),
стрэдні прым. — Стол., Жытк. (ТС),
стрэчны прым. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
стрэшны прым. — мясц. (Насовіч),
дзядзькавіч м., дзядзькевіч м. 'сын дзядзькі' — мясц. (Станкевіч),
пабрацім м. 'названы брат' — Жытк. (ТС, Станкевіч).
Паведаміць пра недакладнасьць