ятроўка, жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата.

ятроўкі мн. — асн. мас. г. (акрамя віц.-маг. р.), Гор., Мсцісл., Бял., Бых., Слаўг., Пруж., Бяроз., Івац. (ЛАБНГ, Мат. дыял. сл., ГЧ, Каспяровіч, Янкоўскі),
ятраўкі мн. — спарадычна гарадз.-бар. г., цэнтральная частка пал. р. і ўсх. частка зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
ятрошкі мн. — Кам., Берасц., Малар. (ЛАБНГ),
ятровіцы мн. — Раг., Лоеў. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ятровіца ж. — Лоеў. (Янкова),
ятрыноўка — Кам. (ЖНшС, ЛАБНГ),
вятроўка ж., вятроўкі мн. — гарадз.-бар. г., Івац. (ЛАБНГ, ТС, Мат. мен.-мал., Мат. Гарадз., СЦБ, ЖС, Цыхун),
братавухі мн. — Стаўб. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
трывінкі мн. — Жаб. (ЛАБНГ),
нявесткі мн. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ),
патровкы мн. — Пін. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць