палюбоўніца, жанчына, якая знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з мужчынам.

палюбоўніца ж. — Чэрв. р., Смален. р., Стол., Жытк., Хойн., Гл. (ТС, ГЧ, Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
каханка ж. — Чэрв. р., Лаг., Гл. (Варлыга, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі),
бахурка ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
зазнобушка ж. — усх.-маг. р. (Бяльевіч),
любезніца ж. — Стол. (ТС),
краля ж. іран. — Мсцісл. (Юрчанка),
падложніца ж. — Гом. (НЛГ),
ухажорка ж. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць