назвы жыхароў, якія жывуць у канцы паселішча

адлюднік м. 'той, хто жыве на водшыбе, далёка ад населенага пункта' — Гарадз. (Цыхун),
загуменны прым. м. 'чалавек, які жыве за вёскай' — Зэльв. (Сл. Гарадз.),
канцавік м., канцавічка ж. — Дзятл., Шчуч. (Сл. Гарадз.),
канцавы прым. м. — Віц. р., Ваўк., Слон. (Каспяровіч, Мат. Гарадз., Сл. Гарадз.),
канчане мн., канчанец м. — Віц. р., Дзятл., Бял., Гл. (Каспяровіч, Янкоўскі, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл.),
канчанскі прым. м. — Гл. (Янкоўскі),
канчулянец м. — Карэл. (З нар. сл.).

Паведаміць пра недакладнасьць