назвы людзей па месцы пражывання

амарыканец м. 'беларус, які доўга жыў у Амерыцы' — мясц. (Станкевіч),
багнюкі мн., багнюк м., багнючка ж. 'жыхары забалочаных мясцовасцей' — Драг. (Мат. апыт.),
балацюкі мн., балацюк м. 'жыхары забалочаных мясцовасцей' — Драг. (Мат. апыт.),
балоцянка ж. 'жыхарка з забалочанай мясцовасці' — Драг. (Мат. апыт.),
валынцы мн., валынчык м., валыначка ж. 'прадстаўнікі этнічнай групы ўкраінцаў (валынцы)' — Мядз., Кругл., Драг. (Насовіч, Мат. апыт.),
васточнік м. васточніца ж. 'беларусы з усходняй Беларусі' — Бар. (СПЗБ),
гайдамак м. 'казак' — Смален. р. (Дабравольскі),
гаравы м. 'жыхар з узвышанай мясцовасці' — Лаг. (Варлыга),
гаранін м. 'горац' — Вілейскі павет (Станкевіч),
доншчык м. 'данскі казак' — Гом. р. (НЛГ),
загародцы мн. 'жыхары паўднёвых раёнаў Брэсцкай вобласці' — Драг., Пін., Стол. (З нар. сл., Мат. апыт.),
замшукі мн. 'жыхары наваколляў Турава' — Жытк. (ТС),
зарачанін м., 'чалавек, які жыве за ракой' зарачанскі прым., м. — Мсцісл. (Юрчанка),
зарэцкі прым., м. — Свісл., Смален. р. (Сл. Гарадз., Дабравольскі),
зарэчны м. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
казак м. 'казак' — агульн. (Станкевіч, Мат апыт.),
карчавы м. 'чалавек, які жыве на раскарчаванай зямлі' — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
карэйка ж. 'жанчына карэйскай нацянальнасці' — Гл. (Янкоўскі),
кацапы мн., кацап м. 1. 'рускія' — мясц. (Станкевіч); 2. 'стараабрадцы'. — Вілен. р. (СПЗБ),
келбаснік м. зневаж. 'немец' — Маг. р. (Насовіч),
клэўсь м. зневаж. 'літовец' — Воран. (СРЛГ),
крывічане мн. 'крывічы (старадаўняе ўсходнеславянскае племя)' — мясц. (НЛГ),
лазавік м. 'жыхар балотных мясцін' — Чэрв., Пух. (Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.),
лесавыя мн., лесавы м. 'пра людзей, якія жывуць у лясах, каля лесу' — Кам., Драг. (ЖНшС, Мат. апыт.),
лецвяк м. 'літовец' — Вілен. р. (СПЗБ),
літвін м., ліцвін м. 'літовец' — Вілен. р., Паням. р., Гл. (СПЗБ, Янкоўскі, Насовіч, Станкевіч),
літвінка ж. 'літоўка' — Вілен. р., Свісл. (СПЗБ),
літвін м., ліцвін м. 'беларус пэўнай мясцовасці' — Паст., Пруж. (СПЗБ, Станкевіч),
літвінянка ж. 'літоўка' — Кам. (ЖНшС),
літвяк м. 'літовец' — Вілен. р. (СПЗБ, Насовіч),
літвячка ж. 'жанчына з Літвы' — Паням. р. (Мат. Гарадз.),
літовец м. 'літовец' — Вілен. р., Віл. (СПЗБ),
літош м. 'літовец', літашы мн. 'літоўцы' — Гл. (Янкоўскі),
ліцвяк м. 'літовец' — Віц. р., Гарадз. (Каспяровіч, СПЗБ),
лях м. 1. 'паляк' — Гл., Жытк. (Янкоўскі, Насовіч, ТС); 2. 'польскі вайсковец' — Гл. (Янкоўскі),
мазур м. 'прадстаўнік этнічнай групы палякаў (мазураў)' — мясц. (Насовіч),
маскаль м. 1. 'старавер' — Мёр., Глыб., Зах.-бран. р. (НС, Растаргуеў, ЖНшС); 2. 'рускі' — Віц. р., Смален. р. (Каспяровіч, Дабравольскі, Станкевіч),
масква ж. зб. 'рускія, вялікарасіяне' — мясц. (Насовіч),
масквічы мн. 'рускія' — Маз. (ГЧ),
масковец м. 1. 'рускі' — мясц. (Станкевіч); 2. 'жыхар Масквы' — Мсцісл. (Юрчанка),
маскоўка ж. 'жанчына рускай нацыянальнасці' — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
махавікі мн., махавік м. 'пра людзей, якія жывуць у забалочаных мясцінах' — Стол. (ТС),
мурын м. зневаж. 'негр' — Гарадз., Чэрв. (Шатэрнік, Цыхун),
мяшанец м., мешанка ж. 'людзі, у якіх бацькі розных нацыянальнасцей' — Чэрв. р., Хойн. (Шатэрнік, ГЧ),
немцы мн. 'немцы' — агульн. (ГЧ, Мат. апыт.),
немец м. 'немец' — агульн. (ТС, Мат. мен.-мал., ГЧ, Мат. апыт.),
паберажанін м. 'жыхар з берага ракі ці возера' — Карэл. (Сл. Гарадз.),
падгарадчане мн., падгародчанка ж. 'жыхары з блізкіх да горада населеных пунктаў' — Смален. р. (Дабравольскі),
падгародцы мн. 'жыхары з блізкіх да горада населеных пунктаў' — Берасц., Жаб., Пін. (Мат. апыт.),
падляшанка ж. 'паляшучка' — Бар. (СПЗБ),
палесцы мн. 'жыхары лясной мясцовасці на ўсход ад Гарыні' — Драг., Стол. (Мат. апыт.),
палеха ж. 'жанчына з Палесся' — Смален. р. (Дабравольскі),
палешка ж. 'жыхарка лясной мясцовасці на поўдзень ад Сцвігі' — Жытк. (ТС),
палешукі мн., паляшук м., паляшучка ж. 1. 'жыхары Палесся' — агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.); 2. 'жыхары лясной мясцовасці на поўдзень ад Сцвігі' — Стол., Жытк. (ТС, Мат. апыт.); 3. 'жыхары паўночна-ўсходняй часткі Пінскага раёна' — Пін. (Мат. апыт.),
палюхі мн., палюх м., палюшка ж. 'жыхары з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў і балот' — Кам., Кобр. (ЖНС, Мат. апыт.),
палявая ж. 'жыхарка з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў і балот' — Драг. (Мат. апыт.),
палявікі мн., палявік м. 'жыхары з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў і балот' — Чэрв., Драг., Стол. (Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.),
паляк м. 'паляк' — агульн. (Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт),
палячка ж. 'жанчына польскай нацыянальнасці' — Ашм., Чэрв., Мен., Мсцісл., Слуц., Гл., Кобр., Драг., Стол. (Шатэрнік, Янкоўскі, Станкевіч, Мат. апыт.),
парачукі мн. 'людзі, якія жывуць па-над ракой' — Хойн. (Мат. Гом.),
прусакі мн., прусак м. 'немцы Прусіі' — мясц. (Станкевіч),
пульвіна зб. ж. 'жыхары з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў і балот' — Кам. (ЖНС, Мат. апыт.),
пульнякі мн. 'жыхары з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў і балот' — Кам. (ЖНС),
пясковец м. 'жыхар вёскі, дзе пясчаная глеба' — Гом. (Мат. Гом.),
сакун м. 'носьбіт гаворкі, якой характэрна саканне' — Чэрв. (Шатэрнік),
смаляне мн., смалянін м., смалянка ж. 'смаленскія беларусы' — мясц. (Насовіч),
сібірака м., сібірац м. 'сібірак' — Мсцісл. (Юрчанка),
сяк м. 'беларус са Смаленшчыны' — Віц. р. (Каспяровіч),
хахлач м. 'украінец' — мясц. (Насовіч),
хахлачка ж. 'украінка' — мясц. (Насовіч),
хранцуз м. 'француз' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
цыгане мн. 'цыганы' — Буда-Каш., Драг. (ГЧ, Мат. апыт.),
цыганы мн. 'цыганы' — Драг. (Мат. апыт.),
цыган м. 'цыган' — Буда-Каш. (ГЧ),
цыган м. 'цыган' — Віц. р., зах.-пал. г., Зах.-бран. р., Жытк. (Каспяровіч, Растаргуеў, ТС, Мат. апыт.),
цыганка ж. 'цыганка' — агульн. (Янкоўскі, ТС, ГЧ, Мат. апыт.),
цыганачка ж. памянш. да цыганка. — агульн. (ТС, Мат. апыт.),
цыганчук м. 'цыганя' — Зэльв. (Н. сл-ць),
цыганёнак м. 'цыганскае дзіця' — Гор. (Мат. Маг.),
цыганіст м. 'цыган' — Смален. р. (Дабравольскі),
чухонец м. 'эстонец' — Віц. р. (Каспяровіч),
чухонка ж. 'эстонка' — Віц. р. (Каспяровіч),
чэхі мн. 'чэхі' — Гл. (Янкоўскі),
шваб м. 'немец' — Клецк. (Мат. мен.-мал.).

Паведаміць пра недакладнасьць