перасяленцы

валачай м. — Лельч. (ЛАБНГ),
выйшлы прым. м. — мясц. (Насовіч),
заблуда м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
заездны прым. м. — мясц. (Станкевіч),
заполянік м. 'жыхар з іншай, не лясной вёскі' — Шчуч. (З нар. сл.),
збочны прым. м. — Стол. (ТС),
зброд зб., збрыд зб. — Жытк. (ТС),
купленыя людзі мн., куплены прым. м. — Лаг. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
набрадзь зб. — Маг. р. (Мат. Маг.),
наброда зб. — Лоеў. (Янкова),
набрыдзь зб. — Леп., Бял., Чач. (НС, ЖНшС),
навалакі мн. — Хойн. (ГЧ),
навалач зб. — Чэрв., Стаўб., Бар., Круп., Гл., Жытк., Чач. (Шатэрнік, СПЗБ, Мат. Маг., ТС, Мат. апыт.),
навалока м. і ж. — Лоеў. (Янкова),
наводны м. — Стаўб. (ЖС, Мат. дыял. сл.),
навоны м. 'які пасяліўся ў гэтай мясцовасці нядаўна' — Чав. (Мат. Маг.),
навотны м. — Жытк. (ТС),
наежджы прым. м. — агульн., акрамя паўночна-заходняй часткі Беларусі. (ЛАБНГ, СЦБ, ТС, Мат. апыт.),
наездны м., наезны м. — Віл., Стол. (ЛАБНГ, СЦБ),
насяленец м. — Драг., Стол., Жытк. (ТС, Мат. апыт.),
нацяга м. — Кам. (ЖНшС),
наяжджолы м. — Смарг. (ЛАБНГ),
наяжджалы м., наяжжалы м. — Ашм., Кір., Бабр., Гл., Маз. (ЛАБНГ, Янкоўскі),
ненаські прым. м., нінаські м. — Маг., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
нетутэйшы прым. м. — Чашн., Хоц. (ЛАБНГ),
нетутэшні прым. м. — Жытк. (ТС),
няздзешні прым. м., нядзешны прым. м., нядзечны м. — Чэрв., Лоеў. (ЛАБНГ, Янкова),
нямесны прым. м. — Чав. (ЛАБНГ),
нянайскі прым. м. — Смален. р. (Дабравольскі),
пабочны прым. м. — Жытк. (ТС),
падарожнік м. — Стаўб. (СЦБ),
падарожны прым. м. — Малад. (СЦБ),
паселянне н. — Стол. (ТС),
пастаронец м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
пасялень м. — Чэрв. (ЛАБНГ),
перабранец м. — Стол. (ТС),
перасклянін м. — Малар. (ЛАБНГ),
перасяленцы мн., перасяленец м. — Мен. р., спарадычна пал. р., Бых., Чэрык. (ЛАБНГ, ТС, ГЧ),
пераязжалы прым. м. — Дзятл. (ЛАБНГ),
прыблуда м. і ж. — Драг., Жытк. (ТС, Мат. апыт.),
прыблуд м. — мясц. (Станкевіч),
прыблудак м. — Мен., Слуц. (ЛАБНГ, ЖНшС),
прыблудны прым. м. — Жытк. (ТС),
прыбулец м. — Жытк. (ТС),
прыбылевец м. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
прыбыш м. — Кобр. (ЛАБНГ),
прывалока м. і ж. — Стол., Жытк. (ТС),
прывязенка ж. — Гом. р. (НЛГ),
прыежджы прым. м. — агульн., акрамя паўночнага захаду Беларусі (ЛАБНГ),
прыкот м. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
прыплаўнік м. — Жытк. (ТС),
прысяленец м. — Стол. (ЛАБНГ),
прыхадзень м. — Гом. р., Слуц. (НЛГ, ЖНшС, Мат. апыт.),
прыхажакі мн. — Паст. (СПЗБ),
прыхожы прым. м. — Віл. (ЛАБНГ),
прычэпніца ж. (пра жанчыну) — Жытк. (ТС),
прышлы прым. м. — спарад. гарадз.-бар. г., Чэрв., Гл., Добр. (ЛАБНГ, Шатэрнік),
райдуны мн., райдунка ж. — Чэрв., Пух. (З нар. сл., НЛ),
чужаземцы мн., чужаземец м. — Віц. р. (Каспяровіч),
чужак м. — Гл., Рэч. (ЛАБНГ),
чужаземцы мн., чужаземец м. чужаземка ж. — Віц. р., Паням. р. (Каспяровіч, Федароўскі),
чужазіма м. і ж. — Паням. р. (Федароўскі),
чужаніца м. і ж. — Паням. р., Зах.-бран. р., Малад., Драг., Лельч. (ЛАБНГ, Федароўскі, Растаргуеў, Мат. дыял. сл., Мат. апыт.),
чужапанцы мн. — Бяроз. (Мат. апыт.),
чужапаншчына зб. ж. — мясц. (Насовіч),
чужасельнік м. — Стол. (ТС),
чужнік м. — Віц. р., Смарг., Мядз., Іўеў., Віл., Бярэз., Гл., Хойн. (Каспяровіч, Янкоўскі, Мат. мен.-мал., ГЧ),
чужы прым. м. — агульн. (ЛАБНГ, Шатэрнік),
чужы-чужаніца м. і ж. — Малад. (Мат. дыял. сл.),
чылыя людзі мн. — Лаг. (Мат. мен.-мал.).

Паведаміць пра недакладнасьць