бондар, майстар па вырабу драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў і пад.).

бондар м. — агульн., Вілен. р., Беластоц. р. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ЖНшС, Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч, Сцяшковіч, Станкевіч, Шатэрнік),
бандар м. — спарадычна цэнтр. з. і Маг. р., Віц., Глыб., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч, Станкевіч),
боднар м. — Кобр., Драг. (ЛАБНГ),
бондзер м. — Нясв., Драг. (ЛАБНГ),
бандарнік м. — Добр. (ЛАБНГ),
бачкар м. — Брасл., Маст., Клім., Ельск., Ветк. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
пасуднік м. — Навагр. (АЛА),
кляпчар м. 'чалавек, які вырабляе клёпкі' — Лельч. (Кучук),
набіваннік м. 'той, хто набівае абручы на бочку' — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць