гандляр, чалавек, які займаецца гандлем - гаспадарчай дзейнасцю, звязанай з абаротам, купляй і продажам тавараў.

гандляр м. — Віц. р., усх.-маг. р., Чэрв. р., Вілен. р., Брасл., Лаг., (СПЗБ, Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Шатэрнік),
гандлёўшчык м. — Віц. р., Чэрв. р., Віл. (СПЗБ, Каспяровіч, Шатэрнік),
таргавец м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
таргаш м. — Смален. р. (Дабравольскі),
купец м. — мясц. (Насовіч),
дзярун м. 'гандляр, які вымагае з грамадзян вялікай платы' — Лаг. (Варлыга),
базарніца ж. 'рыначная гандлярка' — мясц. (Насовіч),
кахундрыца ж. 'дробная гандлярка анучамі' — Віц. р. (Каспяровіч),
цукернік м. 'той, хто вырабляў і гандляваў цукеркамі' — мясц. (Насовіч),
алейнік м., алейніца ж. 'той, хто выціскаў і прадаваў алей' — Жытк. (ТС, Насовіч, Станкевіч);

гандляр гаршкамі, посудам:
гаршчэчнік м. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
пагоршнік м. — Браг. (Шаталава),
паліўнік м. — Лаг. (Варлыга);

гандляр коньмі:
канюх м. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
канеўнік м. — Віц. (Станкевіч),
гайдай м. устар. — Лун. (Шаталава);

гаспадар і гандляр у краме:
крамнік м., крамніца ж. — Сен., Чэрв., Смарг., Лід. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
крамар м. — Беластоц. р., Лельч. (СПЗБ, Кучук),
лаўнік м. — мясц. (Насовіч),
лавачнік м. — Стаўб. (СЦБ);

мяснік:
рэзнік м. — Рэч., Зах.-бран. р. (Мат. Гом., Растаргуеў, Станкевіч),
разнік м. — Віц. р., Чэрв. р., Лаг., Стол. (ТС, Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч),
зарубач м. — Навагр. (СРЛГ),
каравятнік м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
сальнік м. 'гандляр салам' — Чэрв. р., Жытк. (ТС, Станкевіч, Шатэрнік);

чалавек, які вырабляе і прадае каўбасу:
каўбаснік м. — Кобр. (ЖНшС),
келбаснік м., келбасніца ж. — мясц. (Насовіч);

гаспадар, уладальнік і прадавец у карчме:
карчмар м. — Гарадз. (Насовіч, Цыхун),
карчэмнік м., карчэўнік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
карчміт м. — мясц. (Станкевіч),
шынкар м., шынкарка ж. — Віц. р. (Каспяровіч, Насовіч),
ландар м. — Гом. р. (НЛГ),
ляндар м., ляндарка ж., рандар м., рандарка ж. — мясц. (Насовіч),
цалаваншчык м. — Гом. р. (НЛГ);

прадавец:
прадаўнік м., прадаўніца ж. — Маг. р. (Станкевіч),
прадавальнік м., прадавальніца ж. — Драг. (Мат. апыт.),
прадаваннік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
прадавачка ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
крамнік м. — Лаг. (Варлыга),
крамніца ж. — Гом. р. (НЛГ),
крамар м. — Беластоц. р. (СПЗБ),
крамар м. — Гарадз., Маст. (Мат. Гарадз., Цыхун),
крамарка ж. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
крамшчык м., крамшчыца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
крамшчыца ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
лавачнік м. — Кап., Драг. (СПЗБ),
лавашнік м. — Старадарож. (СПЗБ),
лавачніца ж. — Нясв., Драг., Лун. (СПЗБ, ДСБ, Мат. апыт.),
магазіншчык м. — Гом. р., Іўеў., Стаўб., Жытк. (Мат. Гом., Мат. Гарадз., НС, Мат. апыт.),
магазіншчыца ж. — Гом. р., Лаг. (Мат. Гом., СЦБ, Мат. мен.-мал., Янкова, Мат. апыт.),
магазінер м. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
магазінерка ж. — Іўеў. (Мат. Гарадз.),
магазынерка ж. — Мядз. (СЦБ),
магазынэрка ж. — Смарг. (СРЛГ),
тачкарка ж. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
тачкавая ж. — Гарадз. р. (СРЛГ),
таргашка ж. — Маст. (Сл. Гарадз.),
шынкар м. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
каператчык м. — Нясв. (СЦБ, Мат. мен.-мал.).

Паведаміць пра недакладнасьць