даглядчык свойскай жывёлы і птушкі, той, хто даглядае свойскую жывёлу і птушку, наглядае за яе станам, займаецца кармленнем і інш.

стаднік м. — мясц. (Насовіч),
скотнік м. — Лід., Смален. р. (Сл. Гарадз., Дабравольскі),
кармач м. — Бял. (Яўсееў),
дагляданнік м. — Зэльв. (Мат. Гарадз.),
гайдар м. 'чалавек, які даглядае валоў' — Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ),
аўчар м. 'чалавек, які даглядае авечак' — Лаг. (Варлыга);

даярка:
даярка ж. — Брасл., Валож., Вілен. р., (СПЗБ),
дойка ж. — Смарг., Іўеў., Круг., Уздз., Буда-Каш., Жытк. (ТС, Мат. Гарадз., Мат. Маг., Мат. Гом., СЦБ, Мат. мен.-мал., Станкевіч),
даенніца ж. — Мсцісл., Зэльв. (Сцяцко, Юрчанка),
даеннік м. 'мужчына-даяр' — Мсцісл. (Юрчанка);

свінарка:
свінарка ж. — Слон. (Мат. Гарадз.),
свінурка ж. — Воран., Пух., Бял. (Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал., Яўсееў),
свінарніца ж. — Віц. р., Круг. (Мат. Маг., Станкевіч),
свіннушніца ж., свіннушка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
свінюх м. — Ваўк. (Мат. Гарадз., Сцяшковіч);

конюх:
конюх м. — агульн. (ЛАБНГ, ЖНшС),
канюх м. — паўн.-зах. з., паўн. р., Чэрв. р., Маг. р., Гом. р. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. Гом., Шатэрнік),
коніх м. — Рас., Шум., Клім. (ЛАБНГ),
конях м. — Барыс. (ЛАБНГ),
барбуль м. — Хоц. (Мат. Маг.);

даглядчык птушак:
куратнік м., куратніца ж. — Чэрв., Лоеў. (СЦБ, Янкова),
курашчуп м. — Гарадз., Смарг., Чэрв. (Станкевіч, Цыхун, Шатэрнік),
пташніца ж. — Віц. р. (Станкевіч),
гусятніца ж. — Гор., Дзярж., Уздз., Бабр., Капат., Берасц. (АЛА, СЦБ).

Паведаміць пра недакладнасьць