калеснік, майстар па вырабу калёс.

калеснік м. — агульн. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ),
калёснік м. — спарадычна паўн. р. і паўдн. р., спарадычна гарадз.-бар. г., Мсцісл., Слуц. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч),
каляснік м. — Драг. (ЛАБНГ),
каляснік м. — зах. з., цэнтр. з., Верхнядзв., Пол., Віц., Беш., Вілен. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, ЖНС, Мат. мен.-мал., Станкевіч),
каладзей м. — Іўеў., Бераст. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
кладзей м. — Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
каламашнік м. — Воран. (ЛАБНГ),
катошнік м. — Жлоб. (ЛАБНГ),
абоднік м. — Шум., Віц., Бярэз., Касц. (АЛА, ЛАБНГ),
абручоўнік м. — Бярэз. (ЛАБНГ),
стэльмах м. — пал. р., спарадычна паўн.-зах. з. і Слуц. р. (АЛА, ЛАБНГ, ЖНшС),
штэльмах м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
стальмах м. — паўн.-зах. з., Слуц. (ЛАБНГ, Варлыга),
сцельмах м. — заходняя частка зах.-пал. г., Гарадз., Стол. (ЛАБНГ),
сцяльмажнік м. — Івац. (ЛАБНГ),
шабан м. — Івац. (АЛА, ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць