кравец, спецыяліст па шыццю адзення.

кравец м., краўчыха ж. — агульн., Вілен. р., Беластоц. р., Смален. р., Зах.-бран. р. (АЛА, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ЖНшС, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Сцяшковіч, Шатэрнік),
шавец м. — Бабр., Жлоб. (АЛА),
швец м. — Берасц., Смален. р. (АЛА, Дабравольскі),
швачка ж. — паўн.-зах. з., зах.-пал. г., Віц. р., усх.-маг. р., Смален. р., Зах.-бран. р., Дубр., Лаг. (АЛА, ТС, ЖНшС, Бялькевіч, Варлыга, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч),
шваха ж. — Бярэз. (СПЗБ),
швейка ж. — пераважна ўсх. з., Брасл. (АЛА, СПЗБ, Янкова, Мат. апыт.),
швэйка ж. — Віц. р., Пух. (Каспяровіч, Мат. мен.-мал.),
партны м., партная ж. — паўн.-усх. д., паўдн. р. (АЛА, ЖНшС),
партніха ж. — паўн. р., Мен. р., Чэрв. р., Слуц. р., Акц., Калінк., Касц., Ветк., Капат., Пін., Кам. (АЛА, СПЗБ),
партняга м. 'кепскі кравец' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
краўчык м. 'чаляднік краўца' — мясц. (Насовіч),
кройшчыца ж. 'закройшчыца, спецыялістка па закрою матэрыялу для шыцця адзення' — Лід. (Мат. Гарадз.),
белашвейка ж. 'белашвачка, жанчына, якая спецыялізуецца ў шыцці бялізны' — Чэрв. р. (Шатэрнік);

майстар па вырабу капелюшоў:
шапорнік м. — Жытк. (ТС),
шапачнік м. — Кобр. (ЖНшС).

Паведаміць пра недакладнасьць