паштальён, разносчык пошты.

паштальён м. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
пачтальён м. — Воран., Шчуч., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
пачталіон м. — Віл. (СПЗБ),
паштар м., паштарка ж. — Гом. р., Мсцісл., Бял., Добр., Ветк., Зэльв., Жытк. (Мат. Гарадз., Мат. Гом., НЛГ, Юрчанка, Яўсееў, Мат. апыт.),
пачтар м., пачтарка ж. — Докш., Іўеў., Зэльв., Пух., Капыл., Навагр., Дзятл., Добр., Драг. (Сл. Гарадз., Мат. Гарадз., Мат. Гом., ДСБ, ЖС, Мат. мен.-мал., З нар. сл., Мат. дыял. сл.),
паштавік м., пачтавіца ж. — Віц. р., Гом. р. (СПЗБ, НЛГ, Каспяровіч),
лістанош м. — Астр. (Мат. Гарадз.),
лістаноша м. і ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
лістаношка ж. — Валож., Свісл. (СЦБ, Сл. Гарадз.),
лістаноска ж., лістаносец м. — Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць