пячнік, чалавек, які робіць і рамантуе печы.

пячнік м. — агульн., віц.-маг. г. - спарадычна (ЛАБНГ, ЖНшС),
печнік м. — Вілен. р. (СПЗБ),
печанік м. — Воран. (ЛАБНГ),
пячоўнік м. — Лід. (Сл. Гарадз.),
пячурнік м. — Іўеў., Маст. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
пячур м. — спарадычна паўдн. р., Зэльв., Свісл. (ЛАБНГ, Н. сл-сць),
пячура м. — Хойн., Лоеў. (ЛАБНГ),
пякур м. — Рас. (ЛАБНГ),
пячкур м. — віц.-маг. г., Гом. р., Верхнядзв., Рас., Леп., Докш., Барыс., Асіп., Уздз., Старадарож., Стол., Нараўл., Смален. р. (ЛАБНГ, Мат. Маг., Мат. Гом., Мат. мен.-мал., НС, Бялькевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шаталава),
пячкар м. — цэнтральная частка пал. р. (ЛАБНГ, ТС, Кучук, Шаталава),
мурнік м. — Брасл., Мёр., Шарк., Нараўл. (ЛАБНГ, ГЧ),
муршчык м. — Мёр. (ЛАБНГ),
муляр м. — зах. з., Віц. р., Чэрв. р., Хойн. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Шатэрнік),
ляпей м. — спарадычна паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ляпенік м., лептух м. — Лун. (ЛАБНГ),
ляпеш м. — Маз. (ЛАБНГ, Шаталава),
ляпіла м. — Акц. (ЛАБНГ),
ляпіта м. — Маг., Акц. (ЛАБНГ, Н. сл-сць),
глінамес м. асудж. метаф. 'няўмелы, няўдалы пячнік' — Мёр. (З нар. сл.).

Паведаміць пра недакладнасьць