кіроўца, шафёр, вадзіцель, чалавек, які кіруе машынай.

шафёр м. — Зэльв., Хойн., Браг. (СПЗБ, ГЧ),
шофер м. — Докш., Гл., Свісл., Кам. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., Янкоўскі),
шахвір м. — Беш. (Каспяровіч, Станкевіч),
камбаер м., камбаяр м. 'кіроўца, вадзіцель камбайна' — Ваўк. (Мат. Гарадз., Сцяшковіч);

кіроўца, вадзіцель трактара:
трактарыст м. — Смарг., Гарадз., Ваўк., Кам., Вілен. р. (СПЗБ, Сцяшковіч),
трахтарыст м. — Віл., Мен. (СПЗБ),
трактарыста м. — Смарг. (СПЗБ),
трактарысты м. — Паст., Ашм., Пух., Ваўк., Маст., Старадарож., Вілен. р. (СПЗБ, Сцяшковіч),
прыцэпшчык м. 'памочнік трактарыста' — Ваўк. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць