вядзьмак м. — Віц. р., Мен. р., Чэрв. р., усх.-маг. р., Зах.-бран. р., спарадычна паўдн.-усх. з., Ганц. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Шатэрнік),
ведзьмак м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
вядзьмачка ж. — Пух., Асіп., Барыс., Бабр., Добр., Ветк. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч),
вядзьмяч м. — Ветк. (ЛАБНГ),
вядзьмар м. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., НС, Сцяшковіч),
вядзьмяр м. — Бар. (СПЗБ),
вядзьмарка ж. — гарадз.-бар. г., зах.-пал. г., спарадычна паўдн.-усх. з., Глыб., Малад., Кругл., Шкл. (ЛАБНГ, ТС, НС, ЖНшС),
ведзьмарыха ж. — Іўеў. (ЛАБНГ),
ведзьма ж. — агульн. (акрамя паўн. р.), Смален. р. (ЛАБНГ, ТС, НС, Бялькевіч, Дабравольскі, Сцяшковіч),
знахар м. — спарадычна паўдн. р., Гар., Пол., Касц., Хоц., Дзятл. (ЛАБНГ),
знахарка ж. — паўдн. р., спарадычна гарадз.-бар. г., Гар., Докш., Касц. (ЛАБНГ),
знахорка ж. — Старадарож., Стол., Акц., Лун. (ЛАБНГ, ТС),
чараўнік м. — паўдн.-усх. д., зах.-пал. г., паўн.-зах. з., Вілен. р., Смален. р., спарадычна сярэд.-бел. г. і Гом. р., Жытк. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ЖНшС, Варлыга, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч),
чараўніца ж. — агульн., паўдн.-усх. з. - спарадычна, Смален. р. (ЛАБНГ, ТС, ГЧ, ЖНшС, Варлыга, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч),
чараўніца ж. — Жытк. (ТС),
чарадзей м. і ж. — Барыс., Валож., Бял., Краснап., Шчуч., Дзятл., Чач., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ГЧ),
чарадзейка ж. — Валож., Маг., Краснап., Лун. (ЛАБНГ),
чарадзеец м. — Лун. (ЛАБНГ),
чарадзейніца ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
калдун м. — паўн. р., зах.-пал. г., усх. з., Смален. р., спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Мат. Гом., ГЧ, Дабравольскі),
калдуння ж. — паўн. р., Маг. р., усх.-маг. р., Гом. р., спарадычна паўдн. р. і паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
калдунка ж. — Брасл., Барыс., Навагр., Дзятл., Малар., Лун., Бабр., Бых., Саліг., Чач. (ЛАБНГ, ГЧ),
галдун м., галдунка ж. — Жытк., Стол., Хойн. (ЛАБНГ, ТС),
калдуха ж. — Рэч., Браг. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
калдуніха ж. — Паст., Дзятл., Бял., Жлоб. (ЛАБНГ),
калдуніца ж. — Валож., Стол. (ЛАБНГ),
калдунніца ж., калдаўнік м. — Кобр. (ЖНшС),
калдоўніца ж. — Бяроз. (ЛАБНГ),
калдоўшчыца ж. — Чач. (ЛАБНГ),
валхвіт м., валхвітка ж. — Гарад., Смален. р. (ЛАБНГ, НЛ, Дабравольскі),
валашэбнік м. — Жытк. (ТС),
малашэбніца ж. — Гом. р. (НЛГ),
вабка ж. — мясц. (Станкевіч),
падзелышніца ж. — Слаўг. (ЛАБНГ),
лаума ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
зарніца ж. — Рэч. (Мат. Гом.),
буртнік м. — Вілен. р. (СПЗБ),
заломшчыца ж. 'чараўніца, якая робіць 'заломы' — Віц. р. (Каспяровіч).
Паведаміць пра недакладнасьць