араты, той, хто апрацоўвае, арэ зямлю; земляроб.

араты м. — цэнтр. з., спарадычна паўн. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік),
гараты м. — Іўеў., Навагр., Карэл., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
аратай м. — Лун., Нараўл. (ЛАБНГ),
аратай м. — Карэл., Рэч., Лельч., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, Мат. Гом., Кучук),
гаратай м. — Дзятл. (ЛАБНГ),
гаратай м. — Воран., Шчуч., Пух. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., З нар. сл.),
варатай м. — Жытк. (Н. сл-сць),
ратай м. — паўн.-зах. з., зах.-пал. г., усх.-маг. р., цэнтральная частка пал. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., ДСБ, ЖС, З нар. сл., Бялькевіч, Кучук, Мат. апыт.),
артай м. — пераважна заходняя частка паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., СЦБ, ЖС, ЖНС, Мат. мен.-мал., Н. сл-сць, Станкевіч),
гартай м. — Паст., Воран., Вілен. р. (СПЗБ, Шаталава),
артоліс м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
араннік м. — Слаўг., Зэльв. (ЛАБНГ, Н. сл-сць, Сцяцко),
гараннік м. — Зэльв. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
гараннік м. — Івац. (ЛАБНГ),
аратнік м. — Лельч. (ЛАБНГ),
артнік м. — Саліг. (Н. сл-сць),
араталь м. — Калінк. (ЛАБНГ),
арэц м. — усх.-маг. р., Беш., Пол., Жытк., Браг. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гом., НЛ, Бялькевіч),
арач м. — Берасц. (ЛАБНГ, ДСБ),
гарач м. — Гарадз. (Цыхун),
арбіт м. — Рас. (ЛАБНГ),
аральбіт м., арадзьбіт м. — Віц. р. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Станкевіч),
арацьбік м. — Буда-Каш. (Мат. Гом.),
плугар м. — Верхнядзв., Гом. р. (СПЗБ, НЛГ),
плугатар м. — Бых., Калінк., Лоеў. (ЛАБНГ, Янкова),
плугатнік м. — Калінк. (ЛАБНГ),
плугавік м. — Чэрык., Карм. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
плугаўшчык м. — Петр. (Мат. Гом.),
рольнік м. — спарадычна паўн.-зах. з., Бар., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ральнік м. — Смарг., Карэл. (Мат. Гарадз., Шаталава),
ралейнік м. — мясц. (Насовіч),
пахар м. — асн. мас. г., у межах цэнтр. з. і заходняй часткі паўн.-зах. з. - спарадычна (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
пахат м. — Круп. (ЛАБНГ),
пахатнік м. — Ганц. (ЛАБНГ),
паханнік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
пашнік м. — Пол. (ЛАБНГ),
хлебапахар м. — Бых., Маз. (ЛАБНГ, Шаталава),
хлебароб м. — Бых. (ЛАБНГ),
земляроб м. — Верхнядзв., Бых. (ЛАБНГ),
ганяты м. — Бых. (ЛАБНГ),
разганяннік м. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць