музыка, музыкант, чалавек, які грае на якім-н. музычным інструменце.

музыка м. і ж. — усх.-пал. р., Віц. р., Чэрв. р., спарадычна паўн.-зах. з. (СПЗБ, ТС, Мат. Гом., ГЧ, Мат. дыял. сл., Каспяровіч, Кучук, Насовіч, Шатэрнік),
музыкант м. — Кобр., Вілен. р., Латгал. р., Смален. р. (СПЗБ, ЖНшС, Дабравольскі),
музычнік м. — Стаўб. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
ігрэц м. — Лёзн., Чэрв., Стаўб. (СЦБ, Насовіч, Станкевіч),
іграч м. — усх.-маг. р., Віл., Смарг. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Бялькевіч, Станкевіч),
грач м. — Бял. (Яўсееў),
страднік м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
скрыпач м., скрыпала м. і ж. 'кепскі музыка' — Мёр. (З нар. сл.),
дундар м. 'музыкант, які грае на духавым інструменце' — Мёр. (ЖНС);

той, хто б'е ў бубен ці ў барабан:
бубеншчык м., барабаннік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
бубеншчык м. — Кобр. (ЖНшС),
бубненнік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
бубнач м. — Пух. (СЦБ),
бубніст м. — Ашм. (Сл. Гарадз.);

цымбаліст:
цымбаліст м. — мясц. (Насовіч),
цымбалісты м. — Вілен. р. (СПЗБ);

скрыпач:
скрыпач м. — Жытк. (ТС),
скрыпіст м. — Ашм. (Мат. мен.-мал.);

той, хто грае на дудзе:
дудар м. — Віц. р., Смален. р., Жытк., Стол. (ТС, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч),
дударычак м. — Смален. р. (Дабравольскі),
дудач м. — Лях. (СПЗБ);

гарманіст:
гарманіст м. — Шчуч. (Мат. Гарадз.),
гарманісты м. — Віц. р., Чэрв. р., Смарг., Ваўк. (Мат. Гарадз., Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік),
рыпалка м. і ж. 'няўмелы гарманіст' — Гл. (Янкоўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць