пастух, чалавек, які пасе статак.

пастух м., пастушка ж. — агульн. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Мат. Гом., ГЧ, Каспяровіч, Станкевіч, Цыхун, Шатэрнік, Юрчанка, Мат. апыт.),
пасвеннік м., пасвенніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
пастыр м., пастырка ж. — паўн.-зах. з. (АЛА, ЛАБНГ, Мат. дыял. сл., Станкевіч),
пастыр м. — паўн.-зах. з., усх.-маг. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Бялькевіч, Цыхун),
пастар м. — Верхнядзв., Брасл., Рас., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пасцір м. — Вілен. р. (СПЗБ),
стаднік м. — Віц. р., Смален. р. (Дабравольскі, Каспяровіч, Станкевіч),
стадніца ж. — Віц. р. (Станкевіч),
чараднік м. — Лоеў. (Янкова),
чэржнік м. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
калейнік м. — Маст. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
падзённік м. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
згоннік м. — Віц. р. (ЛАБНГ),
прадзяльнік — Іўеў., Лід. (ЛАБНГ),
прадзяннік м. — Вілен. р. (СПЗБ),
гайдай м. 'той, хто пасе жывёлу, прызначаную на продаж' — Драг. (ЛАБНГ),
гайдаш м. 'пастух, якога наймаў купец для прагону жывёлы да пункта прызначэння' — Лельч. (З нар. сл.),
казапас м. 'пастух коз' — Слон. (Сл. Гарадз.);

той, хто пасе авечак:
аўчар м. — Мен. р., Мёр., Паст., Гор., Касц., Старадарож., Акц., Калінк., Бяроз., Стол., Раг., Жытк. (СПЗБ, ТС),
гаўчар м. — Гарадз. (Мат. Гарадз.),
гаўчур м. — Шчуч. (СПЗБ),
аўчарнік м. — Пол. (АЛА),
чабан м. — Гар. (АЛА),
чараднік м. — Кобр. (АЛА),
скерць м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.);

свінапас:
свінапас м. — пераважн. агульн. (АЛА, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
свінапаска ж., свінапашка ж. — мясц. (Насовіч),
свіняр м. — паўн.-зах. з., Стол. (АЛА),
свіначка ж. — Бяроз. (ДСБ, Шаталава),
юс м. — Слаўг. (Н. сл-сць);

табуншчык:
канюх м. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г., Смален. р. (АЛА, Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч),
канюшы м. — Слуц. р. (Станкевіч),
гайдай м., гайдаш м. — Стол. (ТС, ДСБ, НС),
гайдар м. — Малар. (ДСБ);

галоўны пастух:
пастух м. — агульн., акрамя паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
пастыр м. — паўн.-зах. з., Калінк. (ЛАБНГ, Н. сл-сць),
пастар м. — Верхнядзв., Брасл., Рас. (ЛАБНГ),
стаднік м. — Гар. (ЛАБНГ),
згоннік м. — Віц. р. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Станкевіч),
прадзяльнік м. — Іўеў., Лід., Воран., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кагальнік м. — Віц. р. (ЛАБНГ, Каспяровіч);

памочнік пастуха, падпасак:
падпасак м. — агульн., акрамя паўн.-зах. з. (пераважна паўн.-усх. д.), Смален. р., Ашм., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Дабравольскі, Каспяровіч, Шатэрнік),
падпаска ж. — Чашн., Бярэз., Лоеў. (ЛАБНГ, Янкова),
падпастак м. — Верхнядзв., Рас. (ЛАБНГ),
прыпасак м. — Пруж. (ЛАБНГ),
падпаснік м. — Лоеў. (ЛАБНГ),
падпашчык м. — Воран. (Мат. Гарадз.),
падпасавік м. — Сен., Бярэз. (ЛАБНГ, СЦБ),
падпасіч — слуц.-маз. г., Гом. р., Чэрв. р., Стаўб., Кобр., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, ТС, СЦБ, Мат. Гом., Растаргуеў, Шаталава),
падпасыч м. — Пух., Маг., Уздз., Ваўк. (СЦБ, Мат. Гарадз., Мат. Маг.),
падпасвіч м. — Слуц. р., Чэрв. р., усходняя частка гарадз.-бар. г., Ганц. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз., Шатэрнік),
падпасавіч м. — сярэд.-бел. г., акрамя іх заходняй часткі, Маг. р., Ушац., Докш. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. Маг., Насовіч, Станкевіч),
прыпасіч м. — Берасц., Малар. (ДСБ),
прыпасыч м. — Жытк. (ТС),
прыпасач м. — Кам., Берасц. (ЛАБНГ),
запасыч м. — Стол. (ТС),
падпастыр м. — Гар. (ЛАБНГ),
пастушок м. — Чэрв. р., Івац., Стол. (ЛАБНГ, Шатэрнік),
падаўчарнік м. 'падпасак пры авечым пастуху' — Лоеў. (Янкова).

Паведаміць пра недакладнасьць