пчаляр, пчалавод, чалавек, які займаецца пчалярствам.

пчаляр м. — агульн. (паўн. р. - спарадычна), акрамя Віц. р. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС),
пшчаляр м. — спарадычна захад паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл.),
пчоляр м. — Зэльв., Слон. (ЛАБНГ),
пчальнік м. — Віц. р., цэнтральная частка паўн. р., Мен. р., Старадарож., Ганц., Карм., Добр., Маз., Кобр., Драг., Лун., Смален. р. (АЛА, ЛАБНГ, Мат. Гом., ГЧ, Дабравольскі, Каспяровіч),
пшчальнік м. — Віц. р. (Станкевіч),
пчольнік м. — Лід., Зэльв. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
пчэльнік м. — Івац. (ЛАБНГ),
пчалаўнік м. — Чэрв. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пчалавод м. — агульн. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, НС, З нар. сл.),
пцалавод м. — Гар. (ЛАБНГ),
пшчалавод м. — Іўеў., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пчаладур м. — Петр. (Шаталава),
бортнік м. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., спарадычна сярэд.-бел. г., Ушацк., Вілен. р. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, НЛ, ГЧ, Варлыга, Станкевіч),
бартнік м. — Іўеў., Клец., Пін. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл.),
барцяк м. — Воран., Шчуч. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
барцялаз м. — Іўеў. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл.),
медалаз м. — Клім. (ЛАБНГ),
мяднік м. — Мсцісл., Чач., Стол. (ЛАБНГ, ТС, ЖС, Юрчанка),
медавік м. — Мсцісл., Карм. (ЛАБНГ, Юрчанка),
мядар м. — Бял. (Яўсееў),
зямец м. — віц.-маг. г., сл.-маз. г., Віл., Бярэз. (АЛА, ЛАБНГ, Мат. Гом., НЛГ, НС, ЖНшС, З нар. сл., Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч),
пасечнік м. — Бярэз., Добр., Лельч. (ЛАБНГ, Кучук),
пасек м. — Бярэз. (ЛАБНГ, СПЗБ),
вотчыч м. — Гом. р., Гл., Жлоб. (ЛАБНГ, НС, Янкоўскі),
воцціч м. — Ветк. (Мат. Гом.),
вотчыц м. — Асіп. (ЛАБНГ),
воччан м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць