рыбак, рыбалоў, чалавек, які займаецца рыбнай лоўляй.

рыбак м. — агульн., Вілен. р. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ГЧ, ЖНшС, Мат. дыял. сл., Каспяровіч, Станкевіч, Янкоўскі),
рыбнік м. — Пол., Беш., Бял., Драг. (Станкевіч, Яўсееў, Мат. апыт.),
рыбалка м. — Гом. р., Маг. р. (АЛА, ЛАБНГ, Н. сл-сць, Насовіч, Янкова),
рыбалоў м. — спарадычна агульн., акрамя Гарадз. р., Слуц. р., Мен. р., Гом. р. (АЛА, ЛАБНГ, Каспяровіч),
рыбалоўнік м. — Пол., Шчуч. (ЛАБНГ),
рыбаловец м. — спарадычна паўдн.-зах. д., Беластоц. р. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, НЛГ),
неваднік м. 'член рыбалавецкай брыгады' — Жытк. (ТС),
латачнік м. 'рыбалоў пры лаце - вялікай рыбалоўнай сетцы' — Стол. (ТС),
дзед м. 'рыбак, які прыціскае крыгу ў часе лоўлі рыбы' — Лельч. (Кучук),
драечнік м. 'рыбалоў, які трымае канцы сеткі, стоячы на беразе' — Стол. (ТС);

той, хто ловіць рыбу вудай:
вудар м. — Драг., Стол., Ветк. (ТС, ДСБ, Мат. Гом.),
вудак м. — Рас., Чэрв., Гл. (СПЗБ, СЦБ, Янкоўскі),
вудач м. — Мёр., Мядз. (СЦБ, ЖНшС),
вудзьбіт м. — Мядз. (СЦБ),
вудаль м. — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць